Пешаходны мост праз Лебядзіную сажалку ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі часова закрыюць для наведвальнікаў у сувязі з рамонтам.

Падрыхтоўчыя работы пачнуцца 28 верасня: на месца будуць дастаўляць матэрыялы, усталююць агароджы і папераджальныя знакі. Сам мост закрыюць з 30 верасня.
На час рамонту абысці закрыты ўчастак можна будзе па вуліцы Пралетарскай, а таксама праз Замкавы спуск і набярэжную.
Падчас работ спецыялісты адрамантуюць стойкі і вадасцёкі моста, парэнчавае агароджванне і ачысцяць канструкцыі ад старой фарбы. Крайнія бетонныя апоры заменяць, астатнія ўзмоцняць, а таксама абновяць маставое палатно. Новае пакрыццё зробяць з драўніны лісцевых парод. Пры гэтым знешні выгляд моста плануюць захаваць.
Рамонт будзе праводзіцца з удзелам археолагаў, паколькі падчас работ на гэтым месцы могуць знайсці новыя гістарычныя знаходкі, якія папоўняць архіў палацава-паркавага ансамбля.
Завяршыць усе работы плануюць да 30 снежня.
Каментары