БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску

22.10.2026 / 19:29

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка падпісаў указы аб кадравых зменах ва Узброеных сілах Беларусі. Змены закранулі камандаванне сіламі спецыяльных аперацый і двух аператыўных камандаванняў.

Новы камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Уладзімір Сафонаў

Камандуючым сіламі спецыяльных аперацый прызначаны палкоўнік Уладзімір Сафонаў, які раней займаў пасаду начальніка штаба — першага намесніка камандуючага гэтымі сіламі. Ягонае ранейшае месца заняў палкоўнік Дзмітрый Варашылаў.

Былы камандуючы сіламі спецыяльных аперацый палкоўнік Аляксандр Ільюкевіч узначаліў войскі Заходняга аператыўнага камандавання. Начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага гэтымі войскамі стаў генерал-маёр Андрэй Краўчанка. Да прызначэння ён кіраваў упраўленнем тэрытарыяльнай абароны і быў намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі.

Камандуючым войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны генерал-маёр Аляксандр Лаўрэнаў. Раней ён займаў пасаду начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

Чытайце таксама:

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV

У Брэсце прывялі ў баявую гатоўнасць дэсантнае падраздзяленне

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў

Каментары да артыкула