БЕЛ Ł РУС

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе

22.10.2026 / 20:38

Nashaniva.com

З'явіўся падпісны каталог «Белпошты» на 1‑е паўгоддзе 2027 года. З яго вынікае, што беларускія дзяржаўныя літаратурныя выданні з новага года будуць выдавацца значна радзей, чым раней. А газета «Літаратура і мастацтва» ўвогуле знікне як самастойнае выданне.

Фота ілюстрацыйнае

Як вынікае з каталога «Белпошты», часопісы «Полымя», «Маладосць» і «Нёман» ў 1‑м паўгоддзі 2027 годзе выйдуць толькі два разы, у лютым і красавіку. Раней гэтыя выданні былі штомесячнымі. 

А газета «Літаратура і мастацтва», як выглядае, увогуле спыняе сваю гісторыю як самастойнае выданне. У каталогу на новы год яго няма, пазначана, што «падпіска закрытая». 

Магчыма, цалкам гэта выданне пакуль не знікне, але будзе выходзіць у якасці дадатку да газеты «Звязда». 

Чытайце таксама:

Чаму нобелеўскі лаўрэат быў супраць Нобеля для Васіля Быкава?

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць

Каментары да артыкула