Меркаванні1212

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць

Можна вечна глядзець на тое, як палае агонь, як цячэ вада і — як топавы прапагандыст спрабуе разварушыць праўладную «творчую інтэлігенцыю». Прасцей прымусіць камяні размаўляць, але — Мукавозчык не баіцца складаных чэленджаў, піша на Budzma.org Алесь Кіркевіч.

Андрэй Мукавозчык. Фота: Звязда

З чым ісці ў масы?

На дзіўны артыкул на старонках «ЛіМа» з прэтэнзіяй на «праграмнасць» звярнула ўвагу «Наша Ніва» ды нават паспрабавала коратка пераказаць. Сутнасць: аўтар спрабуе прысароміць літаратараў, мастакоў, тэатралаў ды іншых творцаў з дзяржаўнай абоймы за маўчанне. Маўляў, дзяржава дала вам «усё», а вашых галасоў не чуваць. 

Гэта складаны для ўспрыняцця тэкст, дзе праз радок трапляюцца біблійныя сюжэты, Талстой, Ленін і Чырвоная армія.

Яшчэ цяжэй зразумець, хто ж тая мэтавая аўдыторыя, якая павінна прачытаць, прысаромецца, натхніцца ды пайсці ў масы. Гэта чытачы «ЛіМа», то-бок стомленыя цётачкі 55+ з бібліятэк, куды газета прыходзіць па дзяржпадпісцы, а ўзімку падсцілаецца пад боты ў калідоры?

З чым ісці ў масы? Таксама няясна. Ці тое агітаваць за «Нада!», ці тое — проста пайсці пагаварыць. Пра што-небудзь. Мукавозчык заклікае хоць да якой дыскусіі: пра Гайдукевіча, Канапацкую, Хіжняка. Маўляў, ну хоць што-небудзь скажыце, не маўчыце! То-бок, выбары аказаліся настолькі нецікавымі, што трэба проста пра іх сказаць два-тры словы?..

Саму прэтэнзію Мукавозчыка цалкам можна зразумець. Чалавек улез ва ўсё гэта па самыя вушы, за што атрымлівае і «плюшкі», і праклёны. А іншыя атрымліваюць плюшкі (майстэрні, ганарары, пляцоўкі), але па вушы — нават па калена — нікуды не ўлазілі. То-бок, калі раптам што зменіцца, чыстыя. Крыўдна? Крыўдна. Непарадак? Канешне.

Прыклад Алеся Бажко — супраца з органамі і вершы па-беларуску

Згадайце часы, калі паэт проста не мог выпускаць зборнікаў без пары вершаў пра Сталіна, Леніна і партыю. Мастак не мог быць у топе, калі не маляваў партызанаў і даярак — хоць трошкі, але «маст хэв». Былі, канешне, і профі, напрыклад, Алесь Бажко. Чалавек пісаў вершы, нейкі час узначальваў музей Купалы. Але запомнілі яго па памфлеце «Татальнае банкруцтва», дзе аўтар граміў беларускіх буржуазных нацыяналістаў.

Яшчэ ў Бажко быў мастацка-дакументальны (каб нельга было зразумець, дзе дакументальнае, а дзе мастацкае) зборнік «Жывыя прывіды». Пра што? Пра барацьбу за савецкую ўладу ў Заходняй Беларусі супраць «звар’яцелых на антысаветызме і антысацыялізме недабіткаў крывавага гітлераўскага рэжыму «новага парадку» і польскай санацыі». Зразумела, што Бажко працаваў у шчыльным кантакце з органамі, але пры гэтым яшчэ пісаў сякія-такія вершы па-беларуску. Зараз нават такое сабе ўявіць немагчыма.

Kniha

Ніякага мастацтва і пазнавальнага стылю

За ўвесь час — з 1994 года — не з’явілася ніякай, нават слабенькай літаратуры пра подзвігі міліцыі, пра каварных польскіх шпіёнаў, пра будатрады БРСМ, пра дэпутатаў ды іхную нялёгкую працу. Нічога — нуль. У плане жывапісу — вы не ўзгадаеце нічога, апроч псіхадэлічных карцінаў Святланы Жыгімонт. Кіно — тое самае. Калі пра музыку, дык што там апроч сясцёр Груздзевых? Нават хіты «Слушай бацьку» ды «Саня останется с нами» — гэта 2006 і 2010 гады. Пасля — цішыня. 

Можна цалкам справядліва крытыкаваць БССР, але — там былі і мастацтва, і літаратура, і тэатр, і опера, і кіно. З пякучым таўром ідэалогіі і цэнзуры, канешне. Але — было. Прыкладам, я не аматар жывапісу Данцыга ці Савіцкага, ніколі не буду слухаць «Песняроў» ці перачытваць Мележа. Не хачу. Але нельга сказаць, што гэта — не мастацтва. Ва ўсім гэтым быў стыль. 

Ніякага мастацтва і пазнавальнага стылю ў сённяшняй РБ так і не склалася. Значыць, і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі — пагаджуся з Мукавозчыкам — у вачах дзяржавы ядуць хлеб дарма. Але трагедыя ўсіх гэтых мукавозчыкаў у тым, што яны не могуць зразумець: мастака і літаратара мае нешта чапляць. Нейкі прывідны нацыянал-камунізм ці пафас барацьбы за савецкую ўладу… Хоць што-небудзь. 

Гэта не тусоўка людзей, якіх можна заваліць граматамі і майстэрнямі, а яны — будуць даваць прадукт, норму. Не будуць. А калі будуць, то такі прадукт, што лепш бы яго наогул не было. 

Таму і газета «ЛіМ», каляровая ці чорна-белая, на звыклай паперы ці глянцавая, акажацца там, дзе мае быць. Пад ботамі ў калідоры. Бо яе першасная задача не правакаваць дыскусію і натхняць, а ратаваць старэнькі паркет ад пяску і слоты.

Каментары12

  • Мх
    16.01.2025
    Спачатку ўсіх змардавалі, змусілі эміграваць, ці прымусілі маўчаць, а цяпер хтосці за іх павінен якое слова прамаўляць? Сучасныя "ідэйныя" прапагандысты даюць "добры" прыклад: пры першай жа магчымасці "востраць лыжы" на той жа Захад, які яшчэ ўчора крытыкавалі да пены з рота. А ўсё праз адсутнасць нацыянальна-культурнага стыржня, які мог бы іх хаця б утрымаць у краіне, праз адсутнасць у іхніх галовах беларускай мовы. Наяўнасць нацыянальнага стыржня аўтаматычына пераводзіць іх для Мукавозчыка у шэрагі "ворагаў". Праца прагандыстамі ці нейкімі ўмоўнымі "сёстрамі Груздзевымі" гэта для іх найперш "добра ўладкавацца ў жыцці", пытанняў прафесіяналізму ці нацыянальнай арыентаванасці там увогуле не стаіць. Умоўна кажучы, сёння працуе на БТ, а заўтра на якім "РТР" для іх няма розніцы, бо "Радзіма там, дзе дупа ў цяпле". А Мукавозчык акрамя Сталіна, Талстога і Чырвонай Арміі больш нічога прапанаваць людзям і не можа.
  • Dziŭna
    16.01.2025
    [Дзякуй, паправілі. - Рэд.]
  • Ганьба
    17.01.2025
    Пры сраліне былі пыталі "З кім вы, майстры культуры?". Зараз правільней пытаць: "Дзе вы? І дзе ваабшчэ культура?" Хаця адказ відавочны.

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць