БЕЛ Ł РУС

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

24.10.2026 / 08:10

Nashaniva.com

Збор быў абвешчаны ў аўторак, калі стала вядома пра смерць вядомага варшаўскага беларуса. На раніцу суботы ўся неабходная сума сабраная.

Ян Памедор Рэуцкі, фота Яўгена Скрабутана

У аўторак стала вядома пра смерць барысты з варшаўскай кавярні, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы Яна Памедора Рэуцкага (сапраўднае імя Сяргей Пархаць).

Смерць узрушыла людзей, якіх ён аб'ядноўваў.

На платформе Zrzutka.pl адкрылі збор грошай на развітанне і пахаванне.

Мелася сабраць 30 тысяч злотых (каля 6800 еўра, або 22 300 беларускіх рублёў) на развітанне з памерлым у Варшаве, дастаўку праху ў Беларусь і ўсталёўку надмагільнага помніка.

Па стане на раніцу суботы сабрана 30 тысяч 10 злотых. Ахвяравалі 343 чалавекі.

Чытайце таксама:

У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі

«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы

Каментары да артыкула