Грамадства88

«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы

Ян Памедор Рэуцкі аб’яднаў 28 тысяч чалавек у суполцы беларускіх эмігрантаў Варшавы і быў значнай фігурай у афлайн-супольнасці беларусаў Польшчы. «Наша Ніва» сабрала ўспаміны пра берасцейца, які днямі памёр у 50 гадоў.

Фота: Pamedor Reuckij / Facebook

Мастачка Ніка Сандрас сябравала з Янам больш за 20 гадоў. Жанчына расказала «Нашай Ніве», што гэта яна некалі прыдумала псеўданім для Сяргея Пархаця — так насамрэч звалі Яна Памедора Рэуцкага:

«Мы пазнаёміліся ў ЖЖ, ён запрасіў мяне на спатканне і прыйшоў на яго з пакетам памідораў замест кветак — так і стаў Памідорам. За ўсё жыццё яго ніхто ніколі не называў Сяргеем, толькі Памідорчыкам, Памідорам.

Ён быў чалавекам, побач з якім не трэба старацца быць добрым, прыгожым, разумным, шчаслівым. Побач з ім можна было гаварыць і рабіць усё, што думаеш і адчуваеш. Ён быў тым, хто, прачытаўшы паведамленне, што ты захварэў, не ператэлефаноўваў, а прыязджаў з ежай і лекамі».

Ніка апісвае сябра як чалавека з вельмі добрым характарам:

«Ён ніколі не быў злым ці раздражнёным, ніколі ні пра каго не гаварыў дрэнна. Ён быў справядлівым, жыў па сумленні, заўсёды быў на баку праўды, ніколі нікога не падводзіў, суцяшаў і падтрымліваў. Ён быў вельмі лёгкім, любіў смачную каву, музыку, утульны дом, свабоду. Нам падабалася сядзець на кухні, размаўляць гадзінамі, смяяцца ці сумаваць. Ён хацеў мець сям’ю, але быў адзінокім — усё неяк не шанцавала.

Ён стварыў групу «Беларусы Варшавы», каб людзі маглі дапамагаць адно аднаму. Ён быў з тых беларусаў, што не носяцца са сцягам беларускасці, а проста свецяцца беларускасцю, як маяк. Сапраўдны беларус, прыгожы мужчына, добры чалавек. Найлепшы сябар».

Фота: Pamedor Reuckij / Facebook

Паэт Валярына Кустава таксама была знаёмая з Рэуцкім шмат гадоў. Той быў яе суседам яшчэ ў мінскім Сухараве — яны жылі ў трох хвілінах адно ад аднаго. А калі Кустава з’ехала ў Варшаву, Памедор хутка напісаў і спытаўся, чым дапамагчы.

На новым месцы яны працягнулі сябраваць:

«Мы з дачкой часта наведваліся ў кавярню, дзе Сяргей працаваў барыстам. Дачка вельмі радавалася і ўражвалася, што бачыла хлопца ў спадніцы з каляровымі пазногцямі. А яшчэ яе страшэнна весяліла, што мамінага прыяцеля завуць Памедор. Дзі-Дзі заўжды жартавала, што калі Сяргей — Памедор, то Яўген (гаспадар кавярні, які працуе з ім на змену) — тады гурок! 

Хлопцы заўжды частавалі Дзіву самаробнымі гарэшкамі са згушчонкай па беларускім рэцэпце. Малая прасіла пайсці ў «Какао» пры кожнай магчымасці. Калі ў 2023 тата захварэў на анкалогію, Памедор прапанаваў здабыць для яго навюткі інвалідны вазок і арганізаваў дапамогу валанцёра па афармленні непаўнаспраўнасці таты».

Журналіст Ігар Палынскі згадаў у фэйсбуку нядаўнюю гісторыю, калі Рэуцкі вырашыў забараніць пісаць паведамленні не па-беларуску ў суполцы «Беларусы Варшавы». Не ўсе наведнікі тады лёгка прынялі тое рашэнне — Памедор адхапіў багата крытыкі ў свой адрас.

«Некаторыя людзі, якія называюць сябе беларусамі, пісалі ў каментах да публікацый пра ягоны сыход — «зямля бетонам». Таму што ён… забаніў іх у сваёй закрытай суполцы, правілам якой было пісаць посты па-беларуску, а яны адмаўляліся, пісалі — ксенафобія, дыктатура.

У мяне няма слоў. Як жа часам… не ведаю, страшна, балюча, калі людзі, ні**я не ўсведамляючы, ні ў чым не спрабуючы разабрацца, з цвёрдым ілбом гатовыя, праходзячы міма, зняважыць, спаскудзіць, абразіць, абвінаваціць і пайсці сабе далей, а чалавека няма. І чамусьці амаль упэўнены, што яны перапаўняюцца ў сваёй сатысфакцыі: маўляў, чалавек думаў не як я, а значыць, ён (падстаўце любое азначэнне), а значыць, быў гаўном, і таму «земля бетоном», — піша Палынскі.

Фота: Pamedor Reuckij / Facebook

Кіраўнік фонда BelAid Андрэй Стрыжак напісаў у фэйсбуку, што не сябраваў з Рэуцкім, але заўжды паважаў яго за справы, і перш за ўсё за суполку беларусаў Варшавы. Андрэй расказвае пра эпізод з жыцця Памедора, які здарыўся яшчэ ў часы, калі Стрыжак кіраваў «Байсолам».

«Ян Памедор Рэуцкі быў адным з першых, хто напісаў мне з прапановай стартаваць збор для Святланы Курс, калі стаў вядомы яе дыягназ. Цяпер яны сустрэнуцца і змогуць абняцца. 

Я памятаю Сяргея яшчэ па Менску. Мы не былі добра знаёмыя, але ж заўсёды цёпла віталіся калі бачыліся. Для мяне Сяргей частка ўсіх маіх жыццяў — гастрольнай менскай, гастрольнай варшаўскай», — піша Стрыжак.

У апошнія месяцы Рэуцкаму было няпроста. Ніка Сандрас успамінае, пра што яму балела:

«Сёлета мы не бачыліся асабіста, бо жывем у розных гарадах, сазвоньваліся і перапісваліся. Ён быў у стрэсе і трохі сумны. Хацеў, каб у яго бары «Тэмпература» справы ішлі лепш, але на ўсё былі патрэбныя грошы. Шукаў працу, але з гэтым было няпроста, давялося з’ехаць з любімай кватэры. Такія зразумелыя цяжкасці і імкненні чалавека, які жыве ў замежжы, мае мары і не мае ўласнага жылля, калі кошты за арэнду большыя за заробак. Большасць людзей знаёмыя з такім жыццём.

Усе нашы размовы былі вакол таго, як яму развіваць бар і наладжваць жыццё, як было б добра сустрэць блізкага чалавека, каб была сям’я. Простыя чалавечыя жаданні, мэты, праца».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • 45кува
    21.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Печально.
    22.10.2026
    В комментариях отметились только лукаботы, а остальным плевать.
  • Шкада
    22.10.2026
    Добры, светлы, паранены… Пакутаваў, прасіў дапамогі. Не быў пачуты. Сышоў…

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць