БЕЛ Ł РУС

МТЗ выпусціць новыя гусенічныя трактары

24.10.2026 / 22:13

Nashaniva.com

Мінскі трактарны завод плануе да канца 2026 года выпусціць першую партыю новых гусенічных трактароў Belarus 2303. Пра гэта паведаміў галоўны канструктар па спецтэхніцы Андрэй Гардзейчык.

Фота: прэс-служба МТЗ

Новая мадэль магутнасцю 225 конскіх сіл створаная на базе серыйнага трактара Belarus 2103. Яна абсталяваная рухавіком Яраслаўскага маторнага завода, які дазваляе павялічыць магутнасць без павышэння расходу паліва.

Як патлумачыў Андрэй Гардзейчык, гусенічны механізм забяспечвае трактару большую ўстойлівасць на схілах і няроўнай мясцовасці, а таксама добрую праходнасць на пераўвільготненых і балоцістых глебах. Акрамя таго, такая канструкцыя дапамагае зменшыць ушчыльненне грунту.

Раней на Мінскім трактарным заводзе распрацавалі і стварылі доследны ўзор шахтнай машыны Belarus МТ-902.

Чытайце таксама:

Замежныя пастаўшчыкі 10 гадоў падкуплялі топ-менеджараў БелАЗа, МТЗ і «Атланта»

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў

Каментары да артыкула