Грамадства55

Замежныя пастаўшчыкі 10 гадоў падкуплялі топ-менеджараў БелАЗа, МТЗ і «Атланта»

У Беларусі выкрылі карупцыйную схему, у межах якой прадстаўнікі групы замежных кампаній на працягу дзесяці гадоў падкуплялі кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў. За атрыманне хабару тыя выбіралі гэтыя кампаніі пастаўшчыкамі прамысловага абсталявання і запасных частак да яго.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Як паведаміў 20 кастрычніка старшы пракурор Генеральнай пракуратуры Беларусі Андрэй Федаровічаў, да крымінальнай адказнасці прыцягнулі 21 службовую асобу. Сярод іх — топ-менеджары БелАЗа, МТЗ, «Атланта», «Гомсельмаша» і шэрагу іншых прадпрыемстваў.

Па словах Федаровічава, сёлета за карупцыйныя злачынствы да крымінальнай адказнасці прыцягнулі 607 чалавек, чацвёра з якіх займалі адказныя пасады. За хабарніцтва былі асуджаныя генеральныя дырэктары «Камунаркі», Беларускага цэментнага завода, Гродзенскага мясакамбіната і іншыя высокапастаўленыя службовыя асобы.

Паводле статыстыкі, якую прывёў пракурор, кожнае пятае карупцыйнае злачынства ў Беларусі здзяйсняе кіраўнік дзяржаўнага органа або дзяржаўнай арганізацыі.

У 2026 годзе пракуроры распачалі 236 крымінальных спраў, звязаных з карупцыяй. Большасць з іх тычылася подкупу пры правядзенні закупак або іншага лабіравання інтарэсаў камерцыйных арганізацый.

У прыватнасці, сумесна з Міністэрствам унутраных спраў выявілі схему подкупу каля 50 службовых асоб прадпрыемстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і транспарту. Схема дзейнічала пры пастаўках электраабсталявання. Яго прадавалі праз ланцужок падкантрольных хабарніку гаспадарчых суб’ектаў, каб штучна завышаць кошт.

Памер хабару складаў да 10% ад кошту закупленага абсталявання. У асобных выпадках выплаты дасягалі 190 тысяч беларускіх рублёў, што эквівалентна прыкладна 63,4 тысячы даляраў. Агульная сума хабараў у гэтай схеме склала 750 тысяч рублёў — каля 250,4 тысячы даляраў.

Каментары5

  • 1/5
    20.10.2026
    Заўсёды думаў, што карупцыя, гэта калі крадуць дзяржаўныя грошы, а тут яшчэ 4/5 відаць на прыватнікаў павесілі.
  • Ну
    20.10.2026
    А нехта думаў, кіраўнікі такіх гігантаў (ды любых дзяржаўных прадпрыемстваў) на афіцыйную заработную плату ад уласніка-дзяржавы будуць працаваць?) Такое гніллё толькі таму і падтрымлівае існуючы рэжым з дырэктарам саўгаса зверху, што ёсць магчымасць красці ды браць хабары.
  • Т
    20.10.2026
    Не хабар , заём на выжыванне :)))

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць