БЕЛ Ł РУС

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі

26.10.2026 / 16:40

Nashaniva.com

З 2027 года ўладальнікі электрамабіляў у Беларусі пачнуць плаціць транспартны падатак па стандартных стаўках. Пра гэта паведаміў міністр па падатках і зборах Дзмітрый Кійко.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Па словах міністра, ільгота на электрамабілі, якая дзейнічала з улікам экалагічнасці такога віду транспарту, скончылася ў 2026 годзе. Таму ў 2027‑м уладальнікі гэтых машын атрымаюць паведамленні аб неабходнасці выплаты транспартнага падатку.

Кійко патлумачыў, што транспартны падатак прызначаны для фінансавання выдаткаў на будаўніцтва і рамонт дарог. Паводле яго слоў, цяпер настаў час ураўнаваць абавязкі ўсіх аўтаўладальнікаў у фінансаванні гэтых дзяржаўных выдаткаў. Калі ў будучыні ўзнікне неабходнасць вырашаць экалагічныя задачы, падатковую сістэму могуць адаптаваць, каб улічваць адпаведныя прыярытэты.

У 2026 годзе транспартны падатак у Беларусі ўключылі ў склад адзінага маёмаснага плацяжу разам з падаткамі на нерухомасць і зямлю. Яго памер разлічваецца ў залежнасці ад масы аўтамабіля. З гэтага ж года аб'ектам падаткаабкладання сталі электрамабілі, забяспечаныя выключна электрычным рухавіком.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі развіцця электратранспарту, з пачатку 2026 года колькасць зарэгістраваных у краіне электрамабіляў і гібрыдаў вырасла на 44,4% і на 1 кастрычніка дасягнула 73,663 тысячы.

З іх каля 50 тысяч, або 68%, складалі электрамабілі, а яшчэ 23,6 тысячы, або 32%, — гібрыды. Паводле прагнозаў, да канца 2026 года колькасць электрамабіляў у Беларусі можа дасягнуць 75 тысяч.

Чытайце таксама:

У Мінску пачаліся продажы новага прэміяльнага электрычнага красовера

Колькі ў Беларусі налічваецца электрамабіляў?

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

У гэта складана паверыць, але некаторыя аўто ў Беларусі каштуюць нашмат танней, чым у Еўропе. Як такое магчыма?

Каментары да артыкула