БЕЛ Ł РУС

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў

26.10.2026 / 21:39

Nashaniva.com

Пра гэта сведчаць звесткі праекта Mediameter за верасень 2026 года, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны

Найбольшую долю аўдыторыі складаюць людзі старэйшыя за 65 гадоў — 32,8%. Яшчэ 20,9% гледачоў маюць ад 55 да 64 гадоў. На ўзроставую групу ад 35 да 54 гадоў прыпадае 31,6% аўдыторыі, на людзей ва ўзросце 18—34 гадоў — 7,8%. Дзеці і падлеткі ад 4 да 17 гадоў складаюць 6,9% тэлегледачоў.

Жанчыны складаюць 61,3% усёй аўдыторыі беларускага тэлебачання.

Пры гэтым у верасні 2026 года тэлевізар глядзелі менш беларусаў, чым годам раней. Ахоп тэлепраглядаў склаў 51,98% супраць 54,02% у верасні 2025 года.

Найбольш папулярнымі тэлеканаламі ў Беларусі сталі АНТ, «Расія— Беларусь» і НТБ-Беларусь.

Чытайце таксама:

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі

Каментары да артыкула