БЕЛ Ł РУС

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі

26.10.2026 / 22:53

Nashaniva.com

Усе суперкамп’ютары расійскай кампаніі «Яндэкс» не пацярпелі ў выніку ўкраінскіх атак на яе цэнтры апрацоўкі даных. Пра гэта заявілі прадстаўнікі кампаніі.

Дата-цэнтр «Яндэкса» пад Разанню

Гаворка ідзе пра суперкамп’ютары «Ляпуноў», «Галушкін» і «Чырваненкіс». У «Яндэксе» паведамілі, што іх разгорнуць на новых вылічальных пляцоўках. Пасля запуску абсталяванне зноў стане часткай інфраструктуры сэрвісаў кампаніі. На гэтых суперкамп’ютарах таксама працягнуць навучанне фундаментальных моўных мадэляў.

Суперкамп’ютар «Ляпуноў» увялі ў эксплуатацыю ў снежні 2020 года, а «Чырваненкіс» і «Галушкін» — у 2021-м. Яны знаходзіліся ў цэнтрах апрацоўкі даных у Разанскай вобласці і ва Уладзіміры.

У пачатку кастрычніка беспілотнікі атакавалі цэнтры апрацоўкі даных «Яндэкса» спачатку пад Разанню, а на наступны дзень — у індустрыяльным парку «Грабцава» ў Калужскай вобласці. Пасля другой атакі карыстальнікі заўважылі збоі ў працы сэрвісаў.

Пазней беспілотнікі атакавалі цэнтр апрацоўкі даных ва Уладзіміры. Пасля гэтага перабоі ў працы сэрвісаў «Яндэкса» назіраліся не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. Паступова кампанія аднавіла працу сваіх сэрвісаў.

Чытайце таксама:

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%

У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін сэрвіс «Яндэкса»

«Яндэкс Таксі» прыпыніў падключэнне новых перавозчыкаў у Беларусі

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Пасля атакі дронаў на дата-цэнтр «Яндэкса» Рунэт накрыў маштабны збой

Каментары да артыкула