БЕЛ Ł РУС

Піт Паўлаў зладзіць канцэрт у Варшаве

26.10.2026 / 23:35

Nashaniva.com

7 лістапада франтмэн N.R.M. Піт Паўлаў адзначае дзень народзінаў і з гэтай нагоды запрашае на канцэрт у варшаўскай беларускай краме Vyraj.

У праграме — песні, напісаныя ў Варшаве, і старыя добрыя песні, якія мы ўсе ведаем і любім. Музыка з розных часоў, жывы гук і магчымасць сустрэцца з Пітам бліжэй, чым на вялікай сцэне.

Прыходзьце паслухаць, падпяваць і павіншаваць Піта з днём народзінаў. Будзе добра пабачыцца!

Канцэрт адбудзецца 7 лістапада ў 19:00 у варшаўскай краме Vyraj (al. Armii Ludowej, 12).

Чытайце таксама:

Сяржук Доўгушаў даў у Варшаве канцэрт у падтрымку першай кнігі пра беларускіх лірнікаў

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя

Маргарыта Ляўчук вяртаецца на сцэну. Будуць і выступленні з Павуком

Каментары да артыкула