Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры, у ліку 22 літаратары. Штогод у гэтыя дні праводзяцца акцыі памяці пад агульнай сімвалічнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў».

Раней акцыя традыцыйна ладзілася ў Курапатах. Але са зразумелых прычын апошнія гады мерапрыемствы «Ночы расстраляных паэтаў» праходзяць за мяжой. «Будзьма» зрабіла расклад імпрэзаў памяці па датах і месцах. Далучайцеся да акцыі ў сваім горадзе.
Польшча
Варшава
У чацвер, 29 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца Ноч паэтаў.
Сустрэча, прысвечаная памяці беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, забітых падчас сталінскіх рэпрэсій, асабліва ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Падчас імпрэзы прыгадаюць шлях ад беларусізацыі да сталінскага тэрору, пагавораць пра гісторыю Курапатаў і саму акцыю «Ноч расстраляных паэтаў».
Мова сустрэчы — польская.
У Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца імпрэза «Ноч (не)расстраляных паэтаў».
Вас чакае вечар ушанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору: прадстаўнікоў інтэлектуальнай і творчай эліты, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, а таксама ўсіх ахвяраў савецкіх рэпрэсій.
У праграме: тэатральны аповед «Вялікі тэрор», чытанне вершаў рэпрэсаваных беларускіх і польскіх паэтаў, адкрыты мікрафон.
Беласток
У межах Ночы паэтаў тэатр «Прыехалі» грае спектакль «Чырвоны крыж» паводле рамана Сашы Філіпенкі. мерапрыемства адбудзецца ў клубе Zmiana Klimatu (ul. Warszawska 6).
Пачатак а 18:00. Уваход вольны. Падрабязнасці па спасылцы.
Гданьск
30 кастрычніка, у пятніцу, у Гданьску адбудзецца імпрэза «Ноч Паэтаў. Немата і крыкі Мойшэ Кульбака».
Уваход вольны.
Кракаў
Сёння ладзіцца вечар памяці.
19:00 — 20:00 «На хвалях вогненнага мора…». Лёс і творчасць расстраляных паэтаў. Тэатралізавана-інтэрактыўнае чытанне ад Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай.
Дуэт зачытае найлепшыя творы расстраляных класікаў. Вы пачуеце забытыя шэдэўры, даведаецеся шмат новага пра той час і нашых пісьменнікаў.
20:15 — 21:15 Выступ Фёдара Жывалеўскага з гурта «Голая манашка»
Уваход — вольны данат.
Познань
У суботу, 31 кастрычніка, у Бараку Культуры адбудзецца музычна-паэтычны вечар «Ноч расстраляных паэтаў», прысвечаны ахвярам ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў Мінску былі расстраляныя больш за 100 чалавек.
У праграме:
- Выступ Poznański Śpieŭny Schod
- Лекцыя, прысвечаная падзеям 1937 года
- Вольны мікрафон — магчымасць падзяліцца сваім любімым вершам у тэму вечара
Далучайцеся, каб разам ушанаваць памяць тых, чые галасы працягваюць гучаць праз гады.
Імпрэза будзе на беларускай мове.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз мэйл [email protected].
Уроцлаў
30 кастрычніка запрашаюць успомніць беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і дзеячаў культуры, забітых савецкім рэжымам, і пачуць галасы тых, каго не здолелі прымусіць маўчаць. Адмыслова напісаны сцэнар перанясе ў 30‑я гады ХХ ст., калі творцы былі жывыя, а іх думкі свабодна віравалі ў культурнай прасторы.
Час — 18.30, адрас — Ruska, 46a (CUKR).
Вільня, Літва
А18:00 у Mroj hall тэатры (Гедыміна, 45) адбудзецца тэатральна-музычная імпрэза ў Вільні, прысвечаная Ночы (не)расстраляных паэтаў.
У выкананні беларускіх актораў тэатра, музыкаў, а таксама юных актораў, прагучыць гісторыя пра тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць.
Потым беларусы традыцыйна збяруцца сёння побач з Лукішскай плошчай ля музея «Акупацыі і барацьбы за свабоду» ( Aukų g. 2A). Пачатак а 19:30
Украіна
Кіеў
У Кіеве ў бары «Характэрнікі» (Чыкаленкі, 1/3) ладзяць імпрэзу да Ночы паэтаў.
У другой частцы вечара адбудзецца адкрыты мікрафон для ўсіх жадаючых зачытаць прозу або паэзію пад музычны акампанемент.
Уваход — пасільны данат гатоўкай або на банку. За суму ад 200 грыўняў вас чакае напой.
Пачатак а 19-й.
Запарожжа
31 кастрычніка ў Запарожжы пройдзе літаратурны вечар памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Пагавораць пра іх жыццё і лёсы, якія так сугучныя з украінскімі, прачытаюць іх вершы.
Адрас: праспект Саборны, 145
Берлін, Германія
У чацвер, 29 кастрычніка, у Берліне ладзяць Ноч (не)расстраляных паэтаў.
Вас чакае сустрэча са знішчанай беларускай літаратурай.
Удзел бяруць Алена Агарэлышава, Яраслава Ананка, Альгерд Бахарэвіч, Света Бень, Зміцер Чэ, Юля Цімафеева, Уладзімір Грамовіч, Юлія Койфман, Купра, Джордан Лі Шні, Інга Лізенгевіч, Madmapper, Жэня Окс, Дзмітрый Строцаў, Зміцер Вішнёў, Ніна Велер, Ціна Вюншман, Віктар Жыбуль і Вера Бурлак (праз відэазварот) ды іншыя.
Парыж, Францыя
У пятніцу, 30 кастрычніка, у Парыжы ладзяць вечарыну да Ночы паэтаў.
У праграме: чытанні вершаў (не)расстраляных паэтаў, аповед пра іх лёсы, літыя па забітых
Прыносьце любімыя вершы і штосьці да гарбаты.
Уваход вольны.
Талін, Эстонія
У чацвер, 29 кастрычніка, беларусы Эстоніі далучаюцца да акцыі «Ноч (не)расстраляных паэтаў», каб ушанаваць памяць ахвяр тэрору, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Удзел бярэ Святлана Ціханоўская.
Пасля чытання вершаў можна будзе абмеркаваць беларускія пытанні за кубкам гарбаты разам са спадарыняй Святланай.
У Вільні акцыя памяці будзе мець месца 29 кастрычніка, а 19:30, ля музэя «Акупацыі і барацьбы за свабоду», Aukų g. 2A.
Каментары