БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Швецыі таксама не разумее, навошта Стуб і Сцёрэ званілі Пуціну

27.10.2026 / 16:25

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан следам за сваёй дацкай калегай Метэ Фрэдэрыксэн выказаў сумневы ў тым, што тэлефонная размова прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба і прэм'ера Нарвегіі Ёнаса Гара Сцёрэ з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным набліжае мір ва Украіне.

Ульф Крыстэрсан. Фота: AP Photo/Marius Burgelman

«Калі перамовы прывядуць да міру, гэта добра. Аднак, з майго досведу, вынікі папярэдніх дыскусій — напрыклад, з удзелам Германіі і Францыі — былі вельмі сціплымі. А калі паглядзець на тое, што Расія робіць на зямлі кожны дзень, то я не бачу нічога, што сведчыла б на тое, што яна імкнецца да міру. Яны імкнуцца да падаўлення [Украіны]», — прыводзіць SVT словы шведскага прэм'ер-міністра.

Сёння прэзідэнт Фінляндыі і прэм'ер-міністр Нарвегіі па ўласнай ініцыятыве правялі тэлефонную размову з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным. Паводле слоў Стуба, размова была «адкрытай і дзелавой».

Пасля гэтага Стуб і Сцёрэ правялі «плённую тэлефонную размову» з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Чытайце таксама:

«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся». Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну

Названыя пяць кандыдатаў ад ЕС для перамоваў з Расіяй

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя

Каментары да артыкула