БЕЛ Ł РУС

На канфэрэнцыі ў Дубліне Святлана Ціханоўская нагадала пра лёс палітвязня Вацлава Арэшкі ФОТАФАКТ 

27.10.2026 / 16:49

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская 27 кастрычніка ўдзельнічае ў канферэнцыі «Ірландыя — Беларусь: нацыянальныя культурныя ідэнтычнасці» ў Дубліне. Як і заўсёды, удзел у публічным мерапрыемстве выкарыстоўваецца для таго, каб нагадаць свету пра беларускіх палітвязняў.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

На папцы Святланы Ціханоўскай сёння партрэт Вацлава Арэшкі — палітвязня з трагічным лёсам.

71‑гадовы палітолаг, культуролаг і актывіст незалежнага прафсаюза РЭП быў арыштаваны 19 красавіка 2022 года і асуджаны да 8 гадоў зняволення. Сёння ён знаходзіцца ў калоніі № 22 «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі.

У няволі Вацлаў Арэшка практычна страціў зрок. Ён не можа самастойна чытаць і пісаць, а па камеры і атрадзе перасоўваецца навобмацак, праз што часта падае і атрымлівае траўмы. Нягледзячы на крытычны стан, належнай медыцынскай дапамогі ён не атрымлівае, а ў афармленні інваліднасці яму адмаўляюць.

Чытайце таксама:

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам

Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку

«Толькі цемру бачу». Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок у зняволенні

Каментары да артыкула