БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла па Паўднёвым мосце ў Кіеве чатырма «Іскандэрамі»

27.10.2026 / 17:30

Nashaniva.com

У ноч на 27 кастрычніка расійскія войскі атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі. Як сцвярджаецца, па Паўднёвым мосце выпусцілі ажно чатыры ракеты «Іскандэр-М».

У выніку балістычных удараў мост атрымаў значныя пашкоджанні.

На відэа, апублікаваным украінскімі СМІ, бачная вялікая скразная дзірка ў дарожным палатне паміж рэйкамі, разбітае жалезабетоннае перакрыццё і пагнутая арматура. Пашкоджаныя таксама рэйкі.

Мост перакрылі, рух па ім змянілі.

У эфіры нацыянальнага тэлемарафону прэс-сакратар Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат адзначыў, што падчас атакі вечарам і ноччу з 26 на 27 кастрычніка вораг расіяне прымянілі 16 балістычных ракет тыпу «Іскандэр-М» або зенітных ракет С-400, некалькі з якіх накіраваў на Паўднёвы мост у Кіеве.

«Вядома, гэта палатно можна аднаўляць, таму што масты не так проста зруйнаваць, як хтосьці думае. Але, урэшце, гэта таксама выклікае пэўныя нязручнасці. Для таго каб яго аднавіць, патрэбен час», — заявіў Ігнат.

Акрамя таго, цэлямі атакі таксама былі розныя аб’екты ў сталіцы, у тым ліку банкі, аўтазаправачныя станцыі, прамысловая зона і прадпрыемствы.

Чытайце таксама:

Расія зноў нанесла ўдар па адным з ключавых мастоў праз Дняпро ў Кіеве

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі

Каментары да артыкула