БЕЛ Ł РУС

Сетка Fix Price запусціла першы размеркавальны цэнтр у Беларусі

27.10.2026 / 18:29

Nashaniva.com

Расійская сетка крамаў Fix Price запусціла ў Беларусі першы ўласны размеркавальны цэнтр. Склад арандаваны на пяць гадоў, паведаміў прадстаўнік кампаніі выданню «Ведомости». Цэнтр будзе забяспечваць пастаўкі тавараў у крамы сеткі па ўсёй Беларусі. Таксама яго могуць выкарыстоўваць для паставак у іншыя краіны.

Здымак ілюстрацыйны

Склад размешчаны ў лагістычным комплексе «Прылессе» ў Мінскім раёне. Яго плошча складае 13 870 квадратных метраў, а разліковая ёмістасць — каля 13 800 палетамесцаў.

Плануецца штодня апрацоўваць па 650 палет пры прыёмцы і адгрузцы тавараў. Гэта адпавядае прыблізна 22—23 грузавікам, якія прыбываюць са складу пастаўшчыкоў, і 40—42 аўтамабілям умяшчальнасцю па 16 палет кожны для дастаўкі прадукцыі ў крамы.

Fix Price выйшла на беларускі рынак у 2017 годзе. Цяпер у краіне працуе 411 крамаў сеткі — як у буйных гарадах, у тым ліку Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце і Гродне, так і ў невялікіх населеных пунктах.

Чытайце таксама:

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Беларускім прадаўцам на «Вайлдберыз» абяцаюць дапамагчы ўлады

Каментары да артыкула