Грамадства11

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі

Расійскі маркетплэйс Ozon у кастрычніку 2026 года адкрыў у Беларусі два новыя лагістычныя цэнтры агульнай плошчай 38,1 тысячы квадратных метраў. Пра гэта паведаміла агенцтва нерухомасці Result Estate, піша Primepress.by.

Здымак ілюстрацыйны

Новы лагістычны цэнтр Ozon у Балбасаве Аршанскага раёна займае 26 тысяч квадратных метраў. Ён ужо пачаў працу: з 5 кастрычніка прымае пастаўкі, а з 12 кастрычніка плануе пачаць адгружаць заказы.

Другі цэнтр плошчай 12,1 тысячы квадратных метраў размешчаны ў вытворча-складскім комплексе ў Мінску на вуліцы Гарэцкага. З 8 кастрычніка ён пачаў абслугоўваць лагістычныя плыні маркетплэйса.

Пасля адкрыцця гэтых двух аб’ектаў агульныя лагістычныя магутнасці Ozon у Беларусі выраслі больш чым удвая — прыкладна да 65 тысяч квадратных метраў.

Акрамя новых цэнтраў, інфраструктура Ozon у Беларусі ўключае хаб на арандаваных плошчах транспартна-лагістычнага комплексу «Каралёў Стан» пад Мінскам, а таксама сартавальныя цэнтры ў Оршы, Гродне і Баранавічах.

У Result Estate адзначылі, што пашырэнне Ozon сведчыць пра рост попыту на сучасныя складскія памяшканні ў Беларусі. На думку агенцтва, для рынку камерцыйнай нерухомасці гэта паказчык далейшага развіцця лагістычнай інфраструктуры і павелічэння патрэбы ў якасных складскіх аб’ектах.

Ozon — адна з буйных шматкатэгарыйных платформаў электроннай камерцыі і маркетплэйсаў у Расіі. Кампанія была заснаваная ў 1998 годзе. У апошнія месяцы яе склады ў Расіі, паралельна са складамі галоўнага канкурэнта Wildberries, рэгулярна трапляюць пад удары ўкраінскіх беспілотнікаў.

Каментары1

  • пабеглі Z імперыі
    08.10.2026
    усё пабеглі пацукі Z імперыі як ў 1917, добрыя навіны на шляху спадары.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская55

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю4

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі4

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць