БЕЛ Ł РУС

Эвакуяваных жыхароў Алешак будуць перапраўляць ва Украіну праз Беларусь

28.10.2026 / 18:56

Nashaniva.com

Жыхароў горада Алешкі ў Херсонскай вобласці, якія захочуць эвакуявацца на падкантрольную Украіне тэрыторыю, плануюць вывезці расійскім вайсковым самалётам праз Анапу і Беларусь. Пра гэта сведчаць дакументы, фатаграфіі якіх апублікаваў Fox News.

Алешкі. Фота: 34ta Brigada Marina de Ucrania «Borysfen» vía AP

Як вынікае з гэтых дакументаў, жыхароў Алешак будзе суправаджаць украінская дэлегацыя на чале з упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом. Спачатку самалёт Міністэрства абароны Расіі даставіць людзей у Анапу, а 31 кастрычніка яны павінны вылецець у Гомель.

У дакуменце таксама згадваюцца наступныя мерапрыемствы па рэпатрыяцыі жыхароў гарадоў Херсонскай вобласці. Іх плануюць праводзіць не радзей за адзін раз на месяц пры садзейнічанні і каардынацыі першай лэдзі ЗША Меланіі Трамп.

Алешкі, якія знаходзяцца пад расійскім кантролем, на працягу апошніх месяцаў апынуліся ў сітуацыі, блізкай да гуманітарнай катастрофы. Горад пастаянна абстрэльваюць, а магчымасці выехаць адтуль амаль няма, бо большасць дарог замініраваныя.

У канцы кастрычніка пры пасярэдніцтве Меланіі Трамп Расія і Украіна дамовіліся пра лакальнае спыненне агню, каб даць жыхарам магчымасць пакінуць горад. Рэжым цішыні пачаў дзейнічаць 27 кастрычніка і, паводле дамоўленасці, павінен працягвацца да 1 лістапада.

Чытайце таксама:

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак

У Алешках пад Херсонам пачаўся рэжым цішыні

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках

Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках

Жыхарам горада Алешкі пад Херсонам пагражае галодная смерць

Каментары да артыкула