Свет44

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп заявіла, што дамаглася пагаднення паміж Расіяй і Украінай аб часовым спыненні баявых дзеянняў на асобным участку ў акупаваным горадзе Алешкі Херсонскай вобласці. Рэжым цішыні павінен пачацца ў чацвер, 29 кастрычніка, каб забяспечыць дастаўку гуманітарнай дапамогі і падрыхтаваць эвакуацыю мірных жыхароў. Пра гэта паведамляецца ў заяве Белага дома, піша Украінская служба Бі-бі-сі.

Меланія Трамп. Фота Anna Moneymaker / Getty Images

Паводле ацэнак украінскага ўрада, у блакадзе ў Алешках апынуліся ад дзвюх да шасці тысяч мірных жыхароў. Горад ужо шмат месяцаў адрэзаны ад паставак прадуктаў харчавання і лекаў. Людзі галадаюць: раней жыхары расказвалі, што вымушаныя, варыць суп з пустазелля. Выбрацца з горада таксама вельмі небяспечна праз замінаваныя дарогі.

Меланія Трамп назвала сітуацыю ў Алешках крытычнай і заявіла, што горад знаходзіцца на мяжы катастрофы. Большасць тых, хто застаўся там, — пажылыя людзі, якім тэрмінова патрэбныя медыцынская дапамога, лекі, ежа і чыстая вада.

Горад апынуўся ў пастцы праз сваё геаграфічнае становішча і баявыя дзеянні. На поўначы і захадзе яго аддзяляе рака Дняпро, а масты разбураныя. Дарогі на поўдні і ўсходзе небяспечныя або непраходныя. Пры гэтым сухапутныя шляхі да Алешак цяпер існуюць толькі з боку тэрыторыі, якую кантралююць расійскія войскі. З боку Украіны ўсе масты падарваныя.

Паводле слоў Меланіі Трамп, пра становішча ў горадзе яна даведалася падчас прыватнай размовы на Генеральнай Асамблеі ААН. Яна сцвярджае, што выступіла пасярэдніцай у перамовах з кіраўніцтвам Расіі і Украіны, ініцыявала іх і ўзгадніла тэхнічныя працэдуры і тэрміны спынення агню.

План прадугледжвае часовае спыненне баявых дзеянняў, дастаўку гуманітарнай дапамогі і арганізацыю бяспечнага калідора для эвакуацыі. Па словах першай лэдзі ЗША, жыхарам, якія захочуць пакінуць горад, дадуць транспарт і іншую неабходную падтрымку. Яна чакае, што частка людзей вырашыць эвакуявацца ў Расію, а частка — ва Украіну.

Меланія Трамп таксама паведаміла, што жыхароў Алешак будуць наведваць цывільныя прадстаўнікі абедзвюх краін, якія не звязаныя з вайсковымі структурамі. Незалежная амерыканская медыяарганізацыя павінна суправаджаць расійскія і ўкраінскія групы і дакументаваць іх працу.

Пакуль, аднак, застаецца незразумелым, з якога боку будуць дастаўляць дапамогу і арганізоўваць гуманітарны калідор. Верагодна, гэта будзе тэрыторыя, кантраляваная Расіяй. У заяве Меланія Трамп таксама не патлумачыла, як плануюць вырашаць праблему замінаваных тэрыторый. Раней мясцовыя жыхары расказвалі, што спробы выехаць з горада або даставіць туды прадукты звязаныя з рызыкай загінуць на замінаваных дарогах.

Раней дапамагчы жыхарам Алешак заклікалі Папа Леў XIV, украінскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец і віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента, якая нават абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць сітуацыі.

Пасля разбурэння Кахоўскай гідраэлектрастанцыі ў чэрвені 2023 года каля 90% тэрыторыі Алешак было затоплена. Горад працягвае рэгулярна абстрэльвацца. Ці дазволіць абвешчанае перамір’е сапраўды даставіць людзям ежу і лекі і бяспечна вывезці тых, хто гэтага хоча, пакуль невядома.

Каментары4

  • .
    23.10.2026
    Надеюсь, в этой семейной паре хоть у одного есть яйца принять ответсвенность за свои слова. Если поможет спасти жителей этого города от пришедших "освобождать" их упырей - честь и хвала.
  • Былы палітычны вязень
    23.10.2026
    Thank You, President Trump!, ненависть диванных затмила им разум.
    Всё, что ни сделает Трамп - "плохо", по умолчанию.
  • знакомый с обстановкой
    23.10.2026
    только недавно получилось наконец выбить экипажи фпвшников россиян с берега днепра, и сейчас путин через трампа любезно продавил идею "перемирия" чтобы завести новые экипажи - плевать им на население, украинцы не давали подъехать по единственной дороге именно россиянам. Сраные популисты с американской и украинской стороны как всегда забивают на своих же военных и на жителей Херсона, которые еще больше будут погибать после такого "перемирия". Поменять тысячу жителей Алешек на несколько тысяч в Херсоне - оце перемога

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць