БЕЛ Ł РУС

Святлафоры і камеры Мінска звяжа 55‑метровае аптычнае кола

29.10.2026 / 16:40

Nashaniva.com

У Мінску плануюць стварыць магістральную валаконна-аптычную сетку працягласцю больш за 55 кіламетраў. Яна злучыць святлафоры, камеры назірання і Цэнтральны пункт кіравання транспартнай сістэмай. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным вайскова-прамысловым камітэце Беларусі.

Калаж: vpk.gov.by

Новую магістраль пракладуць па контуры Другога транспартнага кола сталіцы. Яна стане асновай інтэлектуальнай транспартнай сістэмы, якая дазволіць аператыўна рэгуляваць працу святлафораў, скарачаць заторы і падрыхтаваць гарадскую дарожную сетку да ўкаранення тэхналогій «разумнага горада».

Да святлафораў падвядуць валаконна-аптычныя кабелі, каб падключыць камеры і перадаваць відэа ў цэнтральны пункт кіравання. Дарожныя кантролеры таксама злучаць з ім з дапамогай новага пратакола абмену данымі.

Кальцавая структура сеткі павінна забяспечыць бесперапыннасць сувязі нават у выпадку пашкоджання аднаго з кабеляў.

Укараненне новых тэхнічных рашэнняў плануюць пачаць у 2027 годзе.

Чытайце таксама:

Памяняліся правілы відэаназірання ў Беларусі

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску

У Гродне каля Фарнага касцёла запусцілі праекцыйны пешаходны пераход ФОТЫ

«Падарунак жыхарам горада». У Магілёве адкрылі чарговы падземны пераход, тады як у багацейшай Вільні ад іх адмаўляюцца

Каментары да артыкула