БЕЛ Ł РУС

У Варшаве да Дзядоў зладзяць беларускі тэатр-канцэрт

29.10.2026 / 17:43

Nashaniva.com

Ужо хутка Дзяды — дзень ушанавання памяці сваіх родных, блізкіх сэрцу людзей, невядомых продкаў, якія даўно пайшлі ў лепшы свет.

У каго ёсць магчымасць 1 лістапада быць у Варшаве, беларускі этна-фольк блэк метал гурт ZNICZ запрашае на свой тэатр-канцэрт па «Дзядах» Адама Міцкевіча.

Імпрэза адбудзецца ў клубе Voodoo (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A), пачатак у 18:30, адчынена будзе ад 18:00.

Там жа будзе выстаўленая вітрына з рэчамі ад крамы Vyraj і можна будзе пачаставацца родным беларускім хлебным квасам!

Чытайце таксама:

Піт Паўлаў зладзіць канцэрт у Варшаве

Гурт «Без білета» хэйцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў

Сяржук Доўгушаў даў у Варшаве канцэрт у падтрымку першай кнігі пра беларускіх лірнікаў

Каментары да артыкула