Грамадства1717

Гурт «Без білета» хэйцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў

Саліст мінскага гурта «Без білета» Віталь Артыст, які выступае з канцэртамі ў Расіі, расказаў пра негатыўную рэакцыю, з якой чамусьці сутыкаецца праз свае гастролі. Маўляў, людзі, якія з’ехалі з Беларусі і Расіі, абражаюць яго і пагражаюць. Хоць, маўляў, для выступаў перад расійскай публікай у яго ёсць важкія прычыны.

Віталь Артыст. Скрыншот з відэа

Музыка задаецца пытаннем, дзе яму яшчэ выступаць, калі ён жыве ў Беларусі і хоча займацца музыкай, падарожнічаць і дапамагаць дзецям. На ягоную думку, музыкі не павінны несці адказнасць за тое, што адбываецца ў свеце. Ён падкрэслівае, што яны, як і ўсе іншыя людзі, хочуць міру і сяброўскіх адносінаў з суседнімі краінамі.

У якасці прыкладу музыкант прывёў лідара гурта ДДТ Юрыя Шаўчука, які працягвае жыць і выступаць у Расіі.

Ён пажадаў усім, хто з’ехаў з краіны, поспехаў і мірнага жыцця, а таксама заклікаў людзей вучыцца жыць па-чалавечы.

Гурт «Без білета» пачаў пасля перапынку ў чатыры гады гастраляваць у Расіі з пачатку 2026 года. Перад тым Віталя Артыста, саліста і стваральніка беларускага гурта «Без Білета», 19 кастрычніка 2025 года ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац», дзе публікуецца інфармацыя пра меркаваных «прарасійскіх тэрарыстаў, сепаратыстаў, наймітаў, ваенных злачынцаў і забойцаў».

Перад тым спявак выклаў у тыкток ролік, дзе распавёў пра сваю паездку ў Крым. Ён патлумачыў выбар кірунку ў тым ліку цяжкасцямі вандроўкі ў Еўропу і пацікавіўся ў падпісчыкаў, ці не «зашквар» ездзіць на акупаваную Расіяй паўвыспу.

Каментары17

  • Самы чэсны
    27.10.2026
    Крым украінскі і ён усё ж паўвостраў. (па памеры назва)
  • Беларус
    27.10.2026
    Праблема - у візавай палітыкі ЕЗ. Замест падтрымкі і адкрытых межаў для беларусаў ды фільтрацыі і пераследу для лукашні, маем свабоднае перасоўваньне лукашні ды ізаляцыю беларусаў (з шалёнымі заробкамі на візах, вядома). Наіўна думаць, што народ, замкнёны з вар'ятам-людажэрам у адным пакоі, з цягам часу не звар'яцее сам. Але манетызацыя беларускай бяды - такі сабе прыбытак. Мо якіясь дзеячы трохі і наб'юць сабе кішэне з візавага схематозу, але ваеныя бюджэты загоняць усіх астатніх у добры, тлусты мінус. "Профіт" ад уласнай недальнабачнасьці ЕЗ ужо мусіць добраадчуваць. А калі падрастуць нацкаваныя прапагандай зьвяронышы лукашыстаў - будзе яшчэ лепей. Гэта ўжо будуць дакладна не праеўрапейскія беларусы-музыкі, што проста хочуць ладзіць канцэрты.

    Таму імітацыяй дзейнасьці ды выглядам дапамогі рэжым перамагчы дакладна не атрымаецца. Гэтак жа, як і не атрымаецца пад акупацыяй "проста займацца музыкай".
  • белорус
    27.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос3

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос3

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць