БЕЛ Ł РУС

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці

29.10.2026 / 18:16

Nashaniva.com

29 кастрычніка 2026 года ўкраінцы нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме «Марынаўка», размешчаным каля населенага пункта Акцябрскі ў Валгаградскай вобласці Расіі.

Фота: «Милитарний»

Гэта аэрадром выкарыстоўвае 11‑ты змешаны авіяцыйны полк.

Як паведамляецца, у выніку ўдару былі знішчаныя два самалёты Су-34. Двое вайскоўцаў палка загінулі, яшчэ двое атрымалі раненні.

Гэты вайсковы аэрадром раней ужо трапляў пад прыцэл украінскіх сілаў абароны. У прыватнасці, 27 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі СБУ і Сілаў спецыяльных аперацый паведамілі пра знішчэнне двух Су-34 і пашкоджанне яшчэ двух расійскіх самалётаў на тэрыторыі гэтага комплексу.

Чытайце таксама:

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 50

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі

Каментары да артыкула