Вайна44

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г

Расійскія рэактыўныя ўдарныя беспілотнікі «Герань-5» могуць развіваць хуткасць да 1000 км/г. Пра гэта 29 кастрычніка ў Кіеве заявіў дарадца прэзідэнта Украіны па абаронных тэхналогіях Сяргей «Флэш» Бяскрэснаў падчас размовы з журналістамі, піша УНІАН.

Калаж: УНІАН

Паводле слоў «Флэша», такія паказчыкі фіксавалі падчас манеўравання расійскіх беспілотнікаў. Ён падкрэсліў, што Украіне неабходна апярэджваць Расію ў тэхналагічным супрацьстаянні.

Бяскрэснаў адзначыў, што расійскі бок мае значныя інжынерныя і навуковыя рэсурсы. Паводле яго слоў, на прадпрыемстве ў Алабузе працуюць дзясяткі тысяч высокакваліфікаваных інжынераў, а таксама шмат маладых спецыялістаў з розных рэгіёнаў Расіі, якія займаюцца распрацоўкай тэхналогій, што выкарыстоўваюцца супраць Украіны.

Раней Расія ўжывала беспілотнікі «Герань-3», хуткасць якіх складала каля 280—300 км/гадз. Пазней расійскія войскі перайшлі да больш хуткіх мадыфікацый, што прымусіла ўкраінскіх распрацоўшчыкаў шукаць новыя спосабы перахопу такіх цэляў.

Бяскрэснаў падкрэсліў, што распрацаваць хуткі беспілотнік — толькі частка задачы. Значна складаней стварыць серыйную мадэль, якой будзе лёгка карыстацца. Украінскія вытворцы ўжо дэманстравалі рэактыўныя дроны-перахопнікі, аднак сутыкнуліся з праблемамі ў сістэмах кіравання, навядзення, аўтаматычнага захопу цэляў і наладжвання масавай вытворчасці.

Тым часам, паводле звестак украінскай разведкі, Расія будуе новую пляцоўку для запуску беспілотнікаў каля вайсковага аэрадрома Мілерава ў Растоўскай вобласці, якая мяжуе з часова акупаванай часткай Луганскай вобласці.

Канфігурацыя аб’екта, выяўленая на спадарожнікавых здымках, сведчыць, што ён прызначаны для падрыхтоўкі і запуску рэактыўных ударных беспілотнікаў. Мяркуецца, што адтуль могуць запускаць «Герань-4», «Герань-5» і іх мадыфікацыі.

Паводле папярэдніх ацэнак, пасля завяршэння будаўніцтва пляцоўка зможа забяспечваць да 100 запускаў за суткі. Аднак фактычная інтэнсіўнасць яе выкарыстання будзе залежаць ад паставак беспілотнікаў, наяўнасці паліва і баявых частак, колькасці падрыхтаваных разлікаў, спраўнасці абсталявання і задач, якія ставіць расійскае камандаванне.

Каментары4

  • Угу
    30.10.2026
    Украина не россия , кажется , у некоторых хероев начали появляться проблески адекватного восприятия реальности.
  • Угу
    30.10.2026
    Украина не россия , а насчёт упомянутых качеств советую сначала посмотреть на своих "друзей".
  • Зачем вы врете
    30.10.2026
    Вы все врете, Урсула сказала в 2022, что у россиян экономика разрушена и они выдирают чипы от стиралок. И вообще они щи лаптями хлебают. Не могут они построить такие дроны. Все их "аналогов нет" всего лишь мультики.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць