БЕЛ Ł РУС

Беларускія народныя песні прагучаць на віленскім фальклорным фестывалі

30.10.2026 / 17:32

Nashaniva.com

Гурт беларускіх народных спеваў Barvy з Гданьска (Польшча) выступіць на міжнародным фальклорным фестывалі Pokrovo Varpai ў Вільні, які сёлета пройдзе з 4 па 8 лістапада.

У фэсце возьмуць удзел калектывы з Літвы, Іспаніі, Украіны, Нарвегіі, Грузіі, Польшчы і іншых краін.

Barvy — адзіны гурт фестывалю, які прадставіць беларускі фальклор.

Кіруе гуртом этнамузыколаг, музыка і выкладчыца Вольга Фёдарава (Барышнікава). Акрамя выступаў, яна правядзе майстар-клас па беларускіх народных спевах і возьме ўдзел у этнамузыкалагічнай канферэнцыі ў межах фестывалю.

На працягу фестывалю дзяўчаты выступяць у Літоўскай нацыянальнай філармоніі, у касцёле Святой Кацярыны і ў Віленскім універсітэце.

Расклад канцэртаў, на якіх гурт будзе выступаць:

Серада, 4 лістапада

19:00 — 21:30, Літоўская філармонія, Aušros vartų g. 5.

Чацвер, 5 лістапада

18:00 — 20:30, Тэатральная зала Віленскага ўніверсітэта, Universiteto g. 3.

Пятніца, 6 лістапада

18:00 — 20:30, касцёл Святой Кацярыны, Vilniaus g. 30.

На канцэрты ў сераду і пятніцу ўваход па квітках, а ў чацвер уваход бясплатны.

Майстар-клас Вольгі Фёдаравай (Барышнікавай) будзе ў пятніцу, 6 лістапада падчас Лабараторыі спеваў — у прамежку з 10:00 да 14:30 у The Agency of Vilnius Old Town Renovation (Stiklių g. 4).

Чытайце таксама:

У Варшаве да Дзядоў зладзяць беларускі тэатр-канцэрт

Піт Паўлаў зладзіць канцэрт у Варшаве

Гурт «Без білета» хэйцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў

Каментары да артыкула