БЕЛ Ł РУС

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»

29.10.2026 / 22:25

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія войскі нанеслі два ракетныя ўдары, у выніку якіх былі знішчаныя два расійскія знішчальнікі Су-34, а таксама пашкоджаная пускавая ўстаноўка ракетнага комплексу «Іскандэр».

Пускавая ўстаноўка «Іскандэра». Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Паводле слоў Зяленскага, пра вынікі аперацыі яму далажылі нядаўна. Ён падзякаваў украінскім вайскоўцам за дасягнуты вынік.

Раней Вайскова-марскія сілы Узброеных сіл Украіны паведамілі, што паразілі два расійскія самалёты Су-34 на аэрадроме Марынаўка ў Валгаградскай вобласці Расіі. Для атакі выкарысталі берагавы ракетны комплекс «Нептун».

25 кастрычніка крылатыя ракеты таксама нанеслі ўдар па заводзе «Энергія» ў горадзе Ялец Ліпецкай вобласці Расіі. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці батарэй для ракетных комплексаў «Іскандэр» і «Кінжал».

Раней Сілы абароны Украіны таксама паведамлялі пра паражэнне рамонтнай базы ракетных комплексаў «Іскандэр-М» у Курскай вобласці Расіі.

Чытайце таксама:

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г

Каментары да артыкула