БЕЛ Ł РУС

Улады Іспаніі ацанілі хуткасць цягніка AVE перад сутыкненнем пад Таледа

30.10.2026 / 12:22

Nashaniva.com

Паводле папярэдніх ацэнак, хуткасць сутыкнення складала 160—200 км/г.

Фота: Burak Akbulut / Anadolu via Getty Images

Цягнік Renfe AVE рэзнуўся ў цягнік Iryo, які стаяў перад уваходам на станцыю Урда ў іспанскай правінцыі Таледа.

Паводле папярэдніх ацэнак, хуткасць сутыкнення складала 160—200 км/г. Пра гэта паведаміў Незалежны адміністрацыйны орган тэхнічных расследаванняў чыгункі, марскіх і авіяцыйных аварый і інцыдэнтаў (AITAT).

«Сутыкненне адбылося на хуткасці, якая, паводле ацэнак, складала ад 160 да 200 км/г, хоць дакладная хуткасць стане вядомая толькі пасля атрымання даных з бартавога рэгістратара», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле версіі следства, першы вагон цягніка, які рухаўся ззаду, урэзаўся ў хваставы вагон спыненага цягніка, пасля чаго абодва перакуліліся. Астатнія вагоны Renfe сышлі з рэек, адзін з іх быў прабіты дэфармаваным у выніку сутыкнення фрагментам рэйкі. У цягніка Iryo на рэйках засталіся толькі два першыя вагоны.

У цягніку Iryo знаходзіліся 147 пасажыраў і пяць членаў экіпажа, у цягніку Renfe — 379 пасажыраў і сем членаў экіпажа.

Колькасць загінулых на раніцу пятніцы дасягнула 69 чалавек. У Іспаніі абвешчаная трохдзённая жалоба.

Чытайце таксама:

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек

Трохдзённая жалоба абвешчаная ў Іспаніі па ахвярах чыгуначнай катастрофы пад Таледа

Каментары да артыкула