Свет

Трохдзённая жалоба абвешчаная ў Іспаніі па ахвярах чыгуначнай катастрофы пад Таледа

Учорашняя катастрофа забрала жыцці 68 чалавек.

Фота: Burak Akbulut/Anadolu via Getty Images

У Іспаніі ў чацвер, 29 кастрычніка, пачалася трохдзённая жалоба пасля сутыкнення двух цягнікоў каля станцыі ў населеным пункце Урда (цэнтральная правінцыя Таледа, аўтаномная супольнасць Кастылія — Ла-Манча). У выніку трагедыі загінулі 68 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні, піша DW.

На дзяржаўных будынках прыспушчаныя сцягі, масавыя мерапрыемствы адмененыя або будуць праводзіцца ў абмежаваным фармаце на знак павагі да памяці ахвяр.

Ноччу ратавальнікі з дапамогай цяжкай тэхнікі і кранаў разбіралі абломкі на чыгуначнай лініі паміж Мадрыдам і горадам Севілья на поўдні краіны. На світанні над месцам аварыі кружылі паліцэйскія дроны.

Паліцыя арганізавала чатыры пункты для здачы ўзораў ДНК

Адна са школ ва Урда, прыкладна за 130 кіламетраў на поўдзень ад Мадрыда, служыць пунктам, куды могуць звярнуцца сваякі, каб атрымаць інфармацыю пра сваіх блізкіх. Групы супрацоўнікаў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа аказвалі падтрымку людзям, якія прыбывалі на месца. Хасэ Мігель Фернандэс, парафіяльны святар з Урды, далучыўся да экстранных службаў, каб падтрымаць сем’і загінулых.

Паліцыя арганізавала ў Мадрыдзе, Таледа, Кордаве і Севільі чатыры пункты, дзе сваякі могуць здаць узоры ДНК, каб дапамагчы ў ідэнтыфікацыі зніклых без вестак.

Акрамя таго, у Кастыліі — Ла-Манчы і Мадрыдзе адкрылі цэнтры здачы крыві.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць