БЕЛ Ł РУС

Выйшаў пераклад адной з галоўных п’ес сюррэалізму Ражэ Вітрака

30.10.2026 / 15:22

Nashaniva.com

Выдавецкая ініцыятыва Nadja апублікавала пераклад п’есы Ражэ Вітрака «Віктор, альбо Дзеці пры ўладзе» (1928) у перакладзе Лізаветы Чыж. Кніга выйшла ў электронным і папяровым варыянтах, піша bellit.info.

«Віктор, альбо Дзеці пры ўладзе» — адна з галоўных п’ес сюррэалізму: ідылія сямейнага свята, пад якой аказваецца падкладзенай выбухоўка з вар’яцтва, гвалту, інцэсту і смерці — прыгожай, якой бывае толькі сама смерць.

Тэкст п’есы суправаджаецца заўвагамі і каментарамі.

Спампаваць pdf-версію можна тут. Каб прыдбаць папяровы асобнік — пішыце на пошту nadja.edition@gmail.com ці ў тг-канал ініцыятывы Nadja (прапанова толькі для Беларусі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула