У Магілёве рабочы абакраў чатыры цеплаходы
У Магілёве рабочы абакраў чатыры цеплаходы, прычыніўшы шкоду прыкладна на 2000 рублёў. Пра здарэнне паведаміла гарадское УУС.
У Кастрычніцкі РАУС горада Магілёва звярнуліся прадстаўнікі адной з юрыдычных фірмаў: у рачным порце з машынных аддзяленняў чатырох цеплаходаў знік сілавы кабель.
Высветлілася, што непадалёк ад порта вяліся дэмантажныя работы. 35‑гадовы рабочы заўважыў, што цеплаходы не замыкаюць, і вырашыў скарыстацца гэтым. Пасля заканчэння працоўнага дня ён прыходзіў на судны, зразаў кабелі, пераплаўляў іх і здаваў у пункт прыёму металалому. Атрыманыя грошы траціў на асабістыя патрэбы.
Следчыя распачалі ў дачыненні да мужчыны крымінальную справу.
Чытайце таксама:
На Зыбіцкай нейкі замежнік сцягнуў са стала чужыя акуляры