У Мінску пакажуць ёлачныя цацкі з Паўночнай Карэі
2 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі ў Мінску адкрыюць выставу ёлачных цацак з розных краін свету, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінск-Навіны»
Паведамляецца, што ў экспазіцыі будуць прадстаўленыя ў прыватнасці ўпрыгажэнні з Конга, Перу, Інданезіі, Новай Зеландыі і Паўночнай Карэі, а таксама савецкія ёлачныя цацкі і старадаўнія шкляныя шары.
Выстава раскажа пра гісторыю навагодніх упрыгажэнняў і іх вытворчасці ад сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Наведвальнікі змогуць даведацца, як з цягам часу змяняліся матэрыялы, тэхналогіі вырабу і спосабы аздаблення цацак, а таксама пазнаёміцца са святочнымі традыцыямі розных народаў.
Асобную частку экспазіцыі прысвецяць беларускім традыцыйным зімовым святам. Савецкія ёлачныя цацкі нагадаюць старэйшым наведвальнікам пра навагоднія святы іх дзяцінства, а маладзейшыя змогуць убачыць, чым упрыгожвалі ялінкі папярэднія пакаленні.
Акрамя выставы, у музеі арганізуюць майстар-класы па роспісе ёлачных цацак. Удзельнікі змогуць самастойна распісаць упрыгажэнне і стварыць уласную навагоднюю цацку.
Чытайце таксама:
«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам
Стала вядома, якая навагодняя цацка стала сёлетнім лідарам продажаў у Беларусі
25+ ідэй падарункаў на Каляды і Новы год ад беларускіх майстроў і брэндаў