БЕЛ Ł РУС

На наступным тыдні можа ўжо выпасці і першы снег

31.10.2026 / 19:10

Nashaniva.com

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ расказаў пра прагноз надвор’я на тыдзень з 2 па 8 лістапада 2026 года. Паводле яго слоў, у гэты перыяд ужо не выключаны і першы снег.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

У панядзелак Беларусь апынецца пад уплывам вільготнага атмасфернага фронту. Чакаюцца дажджы, раніцай месцамі магчымы туман. Уначы тэмпература складзе ад +1 да +6 градусаў, удзень — ад +4 да +9.

У аўторак надвор’е будзе вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску. Па ўсёй краіне пройдуць пераважна кароткачасовыя дажджы, раніцай месцамі чакаецца туман. Вільготнасць паветра дасягне 70%. Уначы будзе ад 0 да +5 градусаў, удзень — ад +5 на Віцебшчыне да +8 на захадзе краіны.

У сераду, 4 лістапада, Рабаў прагназуе мокры снег. Уначы і раніцай магчымы туман, вільготнасць паветра складзе да 90%. Начная тэмпература будзе вагацца ад -1 да +4 градусаў, дзённая — ад +2 на поўначы да +6.

У чацвер, 5 лістапада, надвор’е па-ранейшаму будзе залежаць ад вобласці высокага ціску і халодных паветраных мас. Уначы і раніцай чакаецца туман. Тэмпература ўначы складзе ад -2 да +3 градусаў, удзень — ад +1 на ўсходзе да +8 на захадзе Беларусі.

У пятніцу, 6 лістапада, захаваецца ўплыў вобласці высокага атмасфернага ціску. Уначы і раніцай магчымы туман, бачнасць можа пагоршыцца да паўкіламетра. Тэмпература ў гэтыя гадзіны будзе ад -3 да +3 градусаў, удзень на паўднёвым захадзе пацяплее да +4…+8.

На выхадных істотных ападкаў не чакаецца. У суботу прагназуецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. Уначы будзе ад 0 да +6 градусаў, удзень на паўднёвым захадзе — ад +3 да +8.

У нядзелю, 8 лістапада, чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. У большасці раёнаў дажджы малаверагодныя. Начная тэмпература складзе ад -1 да +4 градусаў, дзённая — ад +3 на Гродзеншчыне да +8 у Гомельскай і Віцебскай абласцях.

Чытайце таксама:

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

На наступным тыдні будзе цяплей, чым звычайна ў гэты час

У Беларусь ідзе антыцыклон Gerhard

Каментары да артыкула