БЕЛ Ł РУС

Неўзабаве без віз можна будзе ездзіць на Дамінікану

2.11.2026 / 20:33

Nashaniva.com

Беларусь і Дамініканская Рэспубліка плануюць узаемна адмяніць візы. Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект адпаведнага міжурадавага пагаднення.

Фота: vecteezy.com

Дакумент прадугледжвае, што грамадзяне абедзвюх краін змогуць без віз уязджаць на іх тэрыторыю, выязджаць з яе і праязджаць транзітам. Аднак знаходзіцца ў краіне можна будзе не больш за 30 дзён з моманту ўезду і не больш за 90 дзён на працягу каляндарнага года.

Цяпер Міністэрства замежных спраў Беларусі павінна працягнуць перамовы па праекце пагаднення і падпісаць яго. Працэс падрыхтоўкі да адмены віз пачаўся яшчэ ў верасні 2023 года.

Дамініканская Рэспубліка займае ўсходнюю частку вострава Гаіці ў Карыбскім моры. Яна славіцца сваімі пляжамі, агульная працягласць якіх дасягае 1500 кіламетраў. Турыстам прапануюць адпачынак у гатэлях з сістэмай «усё ўключана», на вілах з басейнамі і побач з пляжамі. Часцей за ўсё рэйсы з турыстамі ў гэтым кірунку з нашага рэгіёна адпраўляюцца з Варшавы і Масквы. Працягласць адпачынку звычайна складае адзін-два тыдні.

Чытайце таксама:

Мальдывы і Беларусь падпісалі пагадненне аб узаемнай адмене віз

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію

Каментары да артыкула