Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць
«Навошта так мілітарызавацца?» — спытаў ён.
Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP
Аляксандр Лукашэнка падчас IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы расказаў пра істотны рост выдаткаў Польшчы на ўзбраенне, піша БелТА.
«Навошта так мілітарызавацца?» — спытаў ён.
«Мы цяпер думаем, што амерыканцы вельмі хочуць, каб тут быў мір. Ды што вы! Амерыканцам патрэбны мір у Еўропе? Не. Яны па-ранейшаму думаюць, што адседзяцца там, за акіянам. Ім гэты мір не патрэбны. Таму яны выразна пераарыентаваліся або зрабілі выгляд, што пераарыентаваліся, — узбройваюць Польшчу за ўласны кошт», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, кіраўніцтва Польшчы падтрымлівае такую стратэгію амерыканцаў. Аднак яна супярэчыць інтарэсам простых грамадзян, і яны яшчэ выкажуць сваю нязгоду, упэўнены ён.
«Хачу папярэдзіць польскае кіраўніцтва: палякі не дурні. Яны ім яшчэ кузькіну маць пакажуць. Гэта (выказванне незадаволенасці) ужо пачалося на роўным месцы», — сказаў ён.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»