Грамадства11

Лукашэнка: Трамп ва Украіне спыняе Трэцюю сусветную вайну

«Расія сёння ва Украіне ваюе практычна супраць усяго Захаду. Мы гэта добра ведаем», — сказаў ён.

Фота: БелТА

Выступаючы на Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Дональд Трамп стрымлівае пачатак Трэцяй сусветнай вайны.

«Трамп сваімі дзеяннямі, хай і супярэчлівымі, па сутнасці, пакуль утрымлівае свет ад трэцяй сусветнай вайны, якая можа ўспыхнуць у ядзерным фармаце. І гэта ўжо… За акіянам ад гэтага не схаваешся», — сказаў ён.

«І калі ў той жа Украіне адбудзецца эскалацыя, я кажу ва Украіне, а не ў вайне Расіі супраць Украіны. Расія сёння ва Украіне ваюе практычна супраць усяго Захаду. Мы гэта добра ведаем. Я не паўтараю нейкія расійскія ці яшчэ чыесьці наратывы. Мы гэта добра ведаем. Я добра пра гэта інфармаваны, аж да тых галасоў, якія гучаць у акопах з боку некаторых заходніх дзяржаў. На жаль, не толькі заходніх: там ёсць людзі з Азіі і Афрыкі. Зарабляюць грошы на крыві. Калі цяпер не спыніцца ва Украіне, як гэта прапануе той жа Трамп, не мае значэння, з якіх прычын, пакінем гэта пакуль убаку. Розніца тут невялікая: ці то з унутрыпалітычных амерыканскіх прычын, ці то з нейкіх іншых», — заявіў Лукашэнка.

Ён заклікаў спыніцца, інакш дакладна можна прыйсці да пачатку Трэцяй сусветнай.

«А чым яна скончыцца? Пра гэта ўжо адкрыта гавораць і буйныя палітыкі. А за акіянам ад ядзернага ўдару не схаваешся. Таму, разумеючы гэта ці не, усведамляючы ці не, Трамп робіць вялікую справу», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што ва Украіне цяпер гіне шмат людзей, аднак ён не стаў бы называць гэта мясарубкай.

«Я не сказаў бы, як кажуць многія журналісты, што ва Украіне цяпер мясарубка. Не, але гіне шмат людзей з аднаго і другога боку. Нам гэта трэба? Нікому гэта не трэба. Таму трэба і сваю ганарыстасць кудысьці схаваць, і разумець, што можа адбыцца заўтра. Гэта вельмі важна, бо закране і Беларусь, і Турцыю, у якіх вайна за плотам, і тую ж Польшчу і гэтак далей. А тыя інтарэсы, якія гэтыя краіны, пра якія я сказаў, выдумалі ў сябе ў галаве, могуць рассыпацца на працягу аднаго дня. Вайна небяспечная яшчэ і тым, што могуць адбыцца самыя страшныя і непрадказальныя павароты», — дадаў ён.

Каментары1

  • Галантарэйшчык і кардынал
    03.11.2026
    Калі ўжо Трапм-Таўэр-Мінск? Замест Газпром-цэнтру.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць