БЕЛ Ł РУС

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта

3.11.2026 / 18:27

Міра Нікановіч

Аляксандр Саладуха планаваў прадставіць у Наваполацку свой новы альбом «Играй, музыкант». Але ж цяпер нешматлікім гледачам вяртаюць грошы за квіткі.

Фота: ХК «Брест»

Саладуха планаваў выступіць 4 лістапада ў наваполацкім доме культуры «Нафтан» з праграмай «Играй, музыкант», прысвечанай выхаду яго ажно 15 альбома. З той праграмай, паводле слоў самога Саладухі, ён выступіў ужо ў 74 гарадах Беларусі, а за кампанію з сабой вазіў спевака Цімура Прахіна — той выступае ў перапынку.

Спявак абраў салідную па рэгіянальных маштабах пляцоўку — асноўная канцэртная зала ў тым доме культуры налічвае 600 месцаў. Выглядае, гэта яго і падвяло: за суткі да канцэрта з'явілася абвестка, што Саладуха ў Наваполацку не выступіць. 

У каментарах успомнілі скандал з хайповай рэкламай букмекерскай канторы «Макслайн», дзе Саладуха раіў «круціць гусь». Выпадак атрымаўся настолькі гучны, што пазней Лукашэнка выказаўся — маўляў, «у нас усе гэтую гусь круцяць».

Але ж выступ сарваўся з больш празаічнай прычыны. Як кажуць арганізатары, канцэрт адмянілі, бо спявак не здолеў сабраць залу.

Выглядае, ужо не спрацоўвае унікальная для Беларусі схема продажу квіткоў, якую некалі прыдумаў Саладуха. Перад канцэртам у нейкім райцэнтры спявак асабіста званіў кіраўнікам тамтэйшых прадпрыемстваў з прапановай выкупіць квіткі на яго канцэрт.

Чытайце таксама:

«Антонавіч прадстаўляе» — Саладуха анансуе канцэрт на 50 тысяч чалавек

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно

«Гары ў пекле, гніда!» Як Саладуха хадзіў скардзіцца ў КДБ на народную любоў

Каментары да артыкула