БЕЛ Ł РУС

Пасля ўдару па Камышавасе загінулі і зніклі без вестак больш за 80 чалавек

3.11.2026 / 20:20

Nashaniva.com

У выніку расійскага ўдару па сяле Камышаваха ў Запарожскай вобласці загінулі 33 чалавекі, яшчэ больш за 50 могуць заставацца пад заваламі. Такія лічбы 3 лістапада назваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі з федэральным канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам.

Фота: t.me/zoda_gov_ua

Сярод загінулых — двое ратавальнікаў і чацвёра паліцэйскіх.

Расія нанесла масіраваны авіяўдар па Камышавасе 2 лістапада. Першая бомба трапіла ў школу, дзе раздавалі гуманітарную дапамогу. Пасля гэтага яшчэ дзевяць авіябомбаў скінулі на сховішча.

Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца другія суткі. Агульная колькасць загінулых і тых, хто можа знаходзіцца пад заваламі, перавышае 80 чалавек.

Чытайце таксама:

Колькасць загінулых у Камышавасе пад Запарожжам павялічылася да 31

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Тры ўкраінскія цеплаэлектрастанцыі спынілі працу пасля расійскага ўдару

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей

Каментары да артыкула