БЕЛ Ł РУС

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

3.11.2026 / 21:30

Nashaniva.com

Партал «Беларусы і рынак» звярнуў увагу, што ліквідуецца трэйдар беларускага контуру Групы кампаній «Садружнасць» — «Першая пратэінавая». Уласнікам гэтага бізнэсу (разам з жонкай Наталляй) з’яўляецца бізнэсовец №1 у топ-100 паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі Аляксандр Луцэнка.

Аляксандр Луцэнка. Фота: forbes.ru

Кампанія «Першая пратэінавая» была зарэгістраваная ў Мінску ў канцы 2023 года і займалася закупкай насення рапсу і соевых бабоў, а таксама рэалізацыяй на тэрыторыі Беларусі і на экспарт гатовай прадукцыі смаргонскага завода «Белагратэрмінал». Па выніках 2025 года яе выручка перавысіла 1,1 мільярда рублёў, і яна стала найбуйнейшай камерцыйнай адзінкай у беларускім контуры ГК «Садружнасць». У яго ўваходзяць «Белагратэрмінал» і яшчэ 5 юрыдычных асоб.

У 2025 годзе «Першая пратэінавая» ўваходзіла ў топ-20 самых буйных прыватных бізнэсаў Беларусі.

Пра прычыны закрыцця бізнэсу, які вырас летась на 150% і прыносіў прыбытак, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Буйны алейны завод у Смаргоні ўжо хутка пачне працу

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі

Апублікаваны новы топ-100 самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі

Мільярдэрка з беларускім пашпартам увайшла ў топ-5 самых багатых жанчын Расіі

Каментары да артыкула