БЕЛ Ł РУС

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету

4.11.2026 / 08:02

Nashaniva.com

Моладзевы чэмпіянат свету павінен прайсці з канца снежня да пачатку студзеня ў канадскай правінцыі Альберта.

Марк Карні. Фота: AP Photo / Justin Tan

«Пакуль Расія і Беларусь падтрымліваюць гэтую незаконную, нічым не апраўданую і жахлівую вайну ва Украіне і пакуль яна працягваецца, спартсмены гэтых краін не будуць выступаць за свае нацыянальныя зборныя ў Канадзе», — заявіў прэм'ер-міністр Канады Марк Карні, піша Бі-бі-сі.

Моладзевы чэмпіянат свету павінен прайсці з канца снежня да пачатку студзеня ў канадскай правінцыі Альберта.

Раней Канада асудзіла рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда (CAS), прынятае на мінулым тыдні, якое дазваляе расійскім спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).

Раней у аўторак нацыянальныя хакейныя федэрацыі Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Латвіі і Чэхіі заявілі, што адмовяцца гуляць супраць зборнай Расіі на мужчынскім чэмпіянаце свету па хакеі, які пройдзе ў Германіі ў наступным годзе.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны расійскі і беларускі хакей быў пад міжнародным банам. Зборныя былі адхіленыя ад чэмпіянатаў свету і Алімпіядаў.

Улетку да міжнародных спаборніцтваў вярнулі беларускі юнацкі і жаночы хакей, але моладзевая і нацыянальная зборныя тады пакінулі пад санкцыямі.

Чытайце таксама:

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна

Каментары да артыкула