БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк часткова прыпыніў пераводы ў Кітай

4.11.2026 / 18:01

Nashaniva.com

Беларусбанк з 4 лістапада часова прыпыніў грашовыя пераводы MoneyExpress з картак UnionPay банка на карткі UnionPay у Кітаі. Пра гэта паведамляецца на сайце фінансавай установы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Абмежаванні тычацца пераводаў праз сайт банка і сэрвіс «М-Банкінг». У якасці альтэрнатывы кліентам прапануюць адпраўляць грошы ў Кітай у кітайскіх юанях на банкаўскія рэквізіты атрымальніка. Для гэтага трэба звярнуцца непасрэдна ў аддзяленне Беларусбанка.

У банку патлумачылі, што пераводы прыпыненыя з тэхнічных прычын. Там заявілі, што прымаюць меры для як мага хутчэйшага аднаўлення гэтай паслугі. Пра аднаўленне пераводаў абяцаюць паведаміць дадаткова.

Раней міжнародныя пераводы ў далярах у Кітай прыпыніў Статусбанк. У якасці альтэрнатывы ён аднавіў магчымасць адпраўляць грошы ў КНР у кітайскіх юанях.

Чытайце таксама:

Беларусбанк зніжае стаўкі па крэдытах на нерухомасць

Беларусбанк папярэдзіў пра праблемы з анлайн-банкам

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Каментары да артыкула