БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі

4.11.2026 / 19:14

Nashaniva.com

4 лістапада ў Бухарэсце Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам. Перамовы адбыліся ў палацы Катрачэнь падчас візіту беларускай дэмакратычнай лідаркі ў Румынію.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Бакі абмеркавалі рэгіянальную бяспеку і падтрымку Украіны, узмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі, а таксама дапамогу беларусам за мяжой у пытаннях легалізацыі і адукацыі. Асобна гаворка ішла пра падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці, перспектывы дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі і супрацоўніцтва на міжнародным узроўні.

Значную ўвагу падчас сустрэчы бакі надалі вызваленню палітвязняў і падтрымцы людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Ціханоўская прапанавала Румыніі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным беларусам, а таксама разгледзець магчымасць прызначэння спецыяльнага прадстаўніка для кантактаў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Ціханоўская падзякавала Румыніі за падтрымку беларусаў і адзначыла, што для дэмакратычных сіл важна, каб Беларусь заставалася ў цэнтры ўвагі еўрапейскіх партнёраў. Паводле яе слоў, дэмакратычная і незалежная Беларусь адпавядае інтарэсам бяспекі ўсёй Еўропы, у тым ліку Румыніі і Чарнаморскага рэгіёна.

Чытайце таксама:

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка

Каментары да артыкула