Грамадства5151

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

«Я ні ў якім разе не магу падтрымаць той стыль зносін Сяргея, які прыніжае годнасць», — лідарка дэмакратычных сіл упершыню выказалася наконт словаў свайго мужа, блогера Сяргея Ціханоўскага.

Святлана Ціханоўская і Сяргей Ціханоўскі. Фота: Getty Images

Святлана Ціханоўская адказала на публічную крытыку з боку свайго мужа Сяргея Ціханоўскага, які ставіць пад сумнеў яе легітымнасць. У інтэрв'ю Deutsche Welle яна сказала, што не падтрымлівае яго «стыль зносін, які прыніжае годнасць».

«Сяргей Леанідавіч — самастойны чалавек, ён выбірае той стыль зносін, які яму блізкі. Ён выбірае тую рыторыку, якую лічыць патрэбнай», — адказала Ціханоўская.

Паводле яе слоў, у дэмакратычных структурах любая крытыка важная і патрэбная, калі яна канструктыўная, асабліва калі побач ёсць сустрэчныя прапановы, якія можна абмяркоўваць.

«Але я ні ў якім разе не магу падтрымаць той стыль зносін Сяргея, які прыніжае годнасць, на жаль. Але я не магу за гэта несці адказнасць, бо яму тут не загадаеш, яго не папросіш, яму не скажаш. Усё ж такі ён дарослы і самастойны чалавек», — заявіла палітык.

Пры гэтым Ціханоўская прызнала ролю мужа ў гісторыі. «Ён фігура. Яго ўклад у гісторыю свабоднай Беларусі, дэмакратычнай, не выкрасліш, нікуды не дзенеш. Ён лідар пратэсту, ён такім і з'яўляецца. Але гэты чалавечы, палітычны капітал, які ў яго ёсць і быў, мне хацелася б, каб быў накіраваны ў канструктыўнае рэчышча», — сказала яна.

Ціханоўская падкрэсліла, што яна не прыхільніца публічных спрэчак, бо яны «на руку толькі рэжыму». Яна згадала, што чуе прапанову Ціханоўскага пра Офіс аб'яднаных дэмакратычных сіл, яго словы пра тое, што «медыя не так працуюць», і канкрэтных людзей, якіх ён называе.

«І рэжым радасна гэта падхоплівае: вось паглядзіце, у іх там не ўсё добра», — сказала Ціханоўская. Шукаючы, якім словам апісаць сітуацыю, яна заўважыла: «Чым замяніць слова «срач»? Не ведаю, яно ўжо шырока выкарыстоўваецца».

Ціханоўская сказала, што ведае мэты Сяргея Ціханоўскага: свабодная дэмакратычная Беларусь, свабодныя выбары, каб людзі змаглі вярнуцца.

«Ён жа не працуе на рэжым. Але менавіта ўнясенне разладу ў дэмакратычнае грамадства не ідзе нам на карысць. І мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна», — сказала яна.

На пытанне, ці крыўдзіць яе крытыка мужа асабіста, Ціханоўская адказала, што крыўдзіць.

«Я была вельмі здзіўленая гэтай новай рыторыкай Сяргея, за якога я змагалася ўсе гэтыя гады: што, аказваецца, я проста цягала папку ўсе гэтыя шэсць гадоў, што я ўчыніла падлог у дваццатым годзе. Я не з такімі пачуццямі змагалася менавіта за яго ўсе гэтыя шэсць гадоў», — сказала яна.

Ціханоўская прызналася, што ёй няпроста адказваць на гэтую крытыку: «Гэта ўсё ж мой муж, якія б у нас там ні былі адносіны, гэта бацька маіх дзяцей». Паводле яе слоў, ёй вельмі складана аддзяляць адно ад другога.

Ціханоўская дадала, што хацела б, каб нават калі ёсць рознагалоссі, яны вырашаліся ў закрытым фармаце, а не публічна.

Каментары51

  • Blue state
    04.11.2026
    У свеце дзе спрабуюць дамінаваць закамплексованныя мужыкі са зламанай сістэмай каштоўнасцяў, стыль, інтэллігентнасць і годнасць Святланы Георгіеўны як глыток свежага паветра.
  • пишу из РБ
    04.11.2026
    >Гэта ўсё ж мой муж
    Ну и зря. Этот моментик только мешает.
  • М
    04.11.2026
    вот поэтому мы голосовали за нее, а не за блогера

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць