БЕЛ Ł РУС

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»

4.11.2026 / 23:23

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў медалём Пушкіна праваслаўнага святара Аляксандра Раманчука, які ўзначальвае Сінадальную гістарычную камісію Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхату. Узнагароду яму ўручылі 4 лістапада ў Крамлі падчас урачыстай цырымоніі з нагоды Дня народнага адзінства ў Расіі, паведамляе расійскае выданне Sputnik.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Раманчук. Фота: Sputnik

Прымаючы медаль, Раманчук падзякаваў Пуціну за ўзнагароду і пажадаў яму Божай дапамогі ў дзяржаўнай дзейнасці, якую назваў самаахвярным служэннем.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што дзякуючы мудрасці кіраўнікоў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі саюз дзвюх «аднакроўных сясцёр» — Расіі і Беларусі — будзе толькі ўмацоўвацца.

Атрыманую ўзнагароду ён назваў медалём для ўсіх святароў Беларускага экзархата РПЦ, якія «шчыра моляцца за народы дзвюх братніх краін».

Чытайце таксама:

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ

Каментары да артыкула