БЕЛ Ł РУС

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы

5.11.2026 / 16:14

Nashaniva.com

Спектакль да 100‑годдзя тэатра ставіць не беларус, а расіянін.

Андрэй Любімаў. Фота: aparte.ru

Юбілейную пастаноўку Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску даручылі маскоўскаму рэжысёру Андрэю Любімаву. Ён рыхтуе «Сінюю птушку» паводле Морыса Метэрлінка. Прэм’ера запланаваная на 12 снежня.

Мастацкі кіраўнік Коласаўскага Канстанцін Ганчароў у каментары «СБ» назваў будучую пастаноўку спектаклем пра сам тэатр і памяць пакаленняў.

«Мы хочам, каб менавіта гэтая праца стала галоўным сімвалам нашага стагоддзя», — заявіў ён.

66‑гадовы Андрэй Любімаў — заснавальнік і мастацкі кіраўнік маскоўскага драматычнага тэатра «АпАРТе».

Запрашэнне расійскіх творцаў ужо стала звычайнай практыкай для іншага нацыянальнага тэатра — Купалаўскага. У сакавіку 2026 года яго мастацкім кіраўніком прызначылі расіяніна Дзмітрыя Акімава, які да гэтага працаваў у расійскіх правінцыйных тэатрах Чарэмхава, Томска і Матыгіна.

Яшчэ раней, пасля сыходу амаль усёй трупы ў 2020 годзе, у Купалаўскі пачалі набіраць акцёраў з Расіі. Беларускую мову ім давялося асвойваць ужо для працы ў тэатры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула