БЕЛ Ł РУС

Мінчанка захацела зняць псоту, а ў выніку страціла грошы, упрыгажэнні і тэлефон

5.11.2026 / 17:51

Nashaniva.com

У Першамайскае РУУС Мінска звярнулася жыхарка раёна, якая стала ахвярай махляркі, што выдавала сябе за варажбітку. Міліцыянты аператыўна затрымалі 43‑гадовую жанчыну, якая працавала ў адной са сталічных арганізацый і раней неаднаразова судзілася за маёмасныя злачынствы.

Скрыншот з відэа

Як высветлілася, затрыманая пазнаёмілася з пацярпелай каля аднаго з мінскіх гандлёвых цэнтраў. Яна ўвайшла ў давер да жанчыны, а затым напалохала яе расказамі пра нібыта наяўную на ёй псоту. Махлярка прапанавала дапамагчы пазбавіцца ад яе.

Даверлівая мінчанка некалькімі часткамі перадала «варажбітцы» 900 рублёў і свае ювелірныя ўпрыгажэнні, якія тая нібыта павінна была «ачысціць». Каб падтрымліваць сувязь са сваёй «памочніцай», пацярпелая аддала ёй нават мабільны тэлефон разам з SIM-картай, аформленай на сваё імя.

Аднак атрыманыя грошы і каштоўнасці затрыманая выкарыстала для асабістай карысці. Паводле факту махлярства распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Махляры дураць беларусаў на замене шын

Падлетак у Мінску перадаў махлярам больш за 15 тысяч рублёў. Кур'ерам аказалася такая ж школьніца

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі

Беларуска паспрабавала выгадна набыць юані, але прагарэла

Каментары да артыкула