Здарэнні

Падлетак у Мінску перадаў махлярам больш за 15 тысяч рублёў. Кур'ерам аказалася такая ж школьніца

Хлопца палохалі прылётам дронаў.

Фота: Lookby.Media

У міліцыю звярнуліся бацькі 14‑гадовага вучня. У дадатку для знаёмстваў падлетак кантактаваў з чалавекам, які нібыта быў яго аднагодкам. Праз некаторы час новы знаёмы папрасіў хлопца даслаць сваю геалакацыю, паведамляе прэс-служба МУС.

Пасля гэтага з хлопцам па відэасувязі звязаўся невядомы ў камуфляжы. Ён пачаў пагражаць школьніку і сцвярджаць, што па яго каардынатах прыляцяць ваенныя дроны, а самога падлетка пасадзяць у турму.

Спалохаўшыся за сябе і сваю сям'ю, дзіця перадала больш за 15 тысяч рублёў невядомай дзяўчыне, якая забрала грошы.

Аператыўнікі высветлілі, што кур'ерам аказалася 14‑гадовая вучаніца 9‑га класа адной са сталічных школ. Перад гэтым ёй самой патэлефанавала ў Telegram невядомая. Яна абвінаваціла дзяўчыну ў крадзяжы буйной сумы грошай.

Пазней з ёй звязаўся чалавек, які прадставіўся следчым. Ён заявіў, што для супрацоўніцтва са следствам дзяўчына павінна выконваць яго ўказанні. У выніку непаўналетняя забрала грошы ў некалькіх падлеткаў, у тым ліку ў пацярпелага. Усяго ў яе аказалася чатыры пакеты з грашыма.

Дзяўчына вывезла іх у Мінскі раён і пакінула ў месцы, якое ўказаў яе куратар. Заведзена крымінальная справа.

Міліцыя заклікае бацькоў пагаварыць з дзецьмі пра схемы тэлефонных махляроў.

«Растлумачце, што нельга паведамляць незнаёмцам сваю геалакацыю, перадаваць ім грошы і выконваць патрабаванні людзей, якія пагражаюць яму або яго блізкім. Калі незнаёмцы запалохваюць дзіця ці патрабуюць захоўваць тое, што адбываецца, у таямніцы, неабходна неадкладна звярнуцца ў міліцыю», — падкрэслілі ў ГУУС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага58

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць