Белчыгунка паабяцала палепшыць якасць мабільнай сувязі ўздоўж сваіх ліній
У Беларусі плануюць палепшыць якасць мабільнай сувязі і інтэрнэту ўздоўж чыгункі. Пра гэта гаварылі 4 лістапада 2026 года на працоўнай нарадзе ў кіраўніцтве Беларускай чыгункі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
У нарадзе ўзялі ўдзел першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач, галоўны інжынер Беларускай чыгункі Сяргей Навадворскі, прадстаўнікі мабільных аператараў і кіраўнікі структурных падраздзяленняў чыгункі.
Удзельнікі абмеркавалі, як зрабіць паслугі мабільнай сувязі больш якаснымі і даступнымі ўздоўж чыгункі. Для гэтага плануецца дэталёва абследаваць месцы, дзе можна паставіць дадатковыя базавыя станцыі, у тым ліку з выкарыстаннем інфраструктуры Беларускай чыгункі.
Да 2029 года сетка стандарту 4G/LTE павінна цалкам ахапіць некалькі важных чыгуначных напрамкаў: Орша — Мінск — Брэст, Гудагай — Мінск — Гомель і Езярышча — Орша — Жлобін. Гэтыя маршруты ўваходзяць у сістэму транспартных калідораў.
Чытайце таксама:
Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу
Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі