Грамадства77

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу

63‑гадовы Пётр Стоцкі, які 16 гадоў адказваў за ідэалогію і кадры на Беларускай чыгунцы, знайшоў новую няпыльную працу — ён стаў начальнікам гомельскай міні-футбольнай каманды БЧ.

Пётр Стоцкі. Фота: rw.by

Як абвясцілі ў інстаграме клуба, Стоцкі цяпер узначаліў адміністрацыйны штаб каманды чыгуначнікаў.

«Яго галоўная задача — весці наш клуб да новых вышынь і забяспечваць надзейны тыл для перамог на паркеце», — паведамілі ў клубе.

З Беларускай чыгункі Стоцкі нядаўна сышоў на пенсію. У маі яму споўнілася 63 гады. На пасадзе намесніка начальніка чыгункі ён з 2010 года адказваў за арганізацыю ідэалагічнай і кадравай працы, а таксама дысцыпліну.

Пётр Стоцкі быў узорным ідэолагам. Трапіўшы ў крэсла намесніка чыгункі пасля ўзгаднення яго кандыдатуры Лукашэнкам, Стоцкі падтрымліваў дзяржаўны курс: арганізоўваў прапагандысцкія сустрэчы калектыву з прадстаўнікамі выбарчай камісіі, а ў 2020 годзе, пасля сфальсіфікаваных выбараў, стаў датычным да звальнення супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту.

Каментары7

  • Illia
    05.11.2026
    Насадили дармоедов на придуманные жирные посты. Какая может быть идеология в работе железной дороги, кроме качественных перевозок пассажиров и грузов?
  • Gorliwy Litwin
    05.11.2026
    можа, акурат такія люццы-красаўцы і могуць прымусіць беларусаў і кітайцаў працаваць, а без іх бы яны разленаваліся як еўрапейцы? якія стаміўшыся ад піцця кавы на ўтульных бульварах, ідуць граміць тыя самыя кавярні. Прынамсі, іншага тлумачэння ўстойлівасці сістэмы, якая складаецца з соцень тысяч такіх стоцкіх, у мяне нямашака. але я з цікавасцю паслухаю і іншыя тлумачэнні. Загадзя ўдзячны.
  • 1
    05.11.2026
    Ну ня можа чалавек без "працы" жыць...

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос20

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос20

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць