БЕЛ Ł РУС

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў

5.11.2026 / 20:13

Nashaniva.com

У анексаваным Расіяй Крыме ў следчым ізалятары памерла выкладчыца з Харкава, сузаснавальніца мясцовай моўнай школы «Прафесіянал» Аляксандра Казаравіцкая (Калеснікава). Пра яе смерць паведаміла адміністрацыя навучальнай установы, заявіўшы, што жанчыну «забіла Расія», піша выданне «Медуза».

Аляксандра Казаравіцкая. Фота з сацыяльных сетак

Улетку 2026 года Казаравіцкая прыехала ў Севастопаль, каб дапамагчы бацькам, якія там жылі, прадаць кватэру і пераехаць у Турцыю. Там яна сама разам з мужам жыла апошнім часам.

Падчас знаходжання ў Крыме жанчыну затрымалі. Па словах яе калег, падставай стала знойдзеная перапіска з валанцёрам, якая вялася яшчэ з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Пасля затрымання выкладчыцу на тры месяцы змясцілі ў адзіночную камеру следчага ізалятара, дзе яна чакала суда. Паводле звестак яе калег, расійскія ўлады назвалі прычынай смерці самагубства.

Журналісты і праваабаронцы мяркуюць, што Казаравіцкая памерла ў адным з двух следчых ізалятараў Сімферопаля. Жанчыне было 44 гады, у яе засталіся муж і дачка.

Чытайце таксама:

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь

Каментары да артыкула